Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 43 Псалтыр, 43 глава

1 Кіраўніку хору. Навука. Сыном Карэевым.
2 Можа, мы чулі на свае вушы, і бацькі нашыя расказалі нам пра справу, якую Ты зьдзейсьніў у дні іх, у даўніну.
3 Рука Твая выгубіла паганаў, і Ты насадзіў іх; Ты паразіў народы і выгнаў іх.
4 Бо не набылі яны зямлю мячом сваім, і ня ўласнае плячо выратавала іх, але Твая правіца, і Тваё плячо, і сьвятло твару Твайго, бо Ты іх упадабаў.
5 Ты сам мой Уладар і мой Бог, які даруе перамогі Якубу.
6 З Табою забадаем ворагаў нашых і імем Тваім зьнішчым тых, што паўстаюць на нас.
7 Бо не на лук мой спадзявацца буду, і меч мой ня выратуе мяне:
8 бо гэта Ты выратаваў нас ад тых, што прыгняталі нас, і пасароміў тых, што ненавідзяць нас.
9 Богам будзем хваліцца ўвесь дзень і імю Твайму будзем дзякаваць давеку.
10 Але цяпер Ты нас адкінуў і пасароміў; і ня выйдзеш больш, Божа, з нашымі сіламі.
11 Ты павярнуў нас назад перад ворагамі нашымі, і тыя, што ненавідзяць нас, рабавалі сабе.
12 Ты аддаў нас, як авечак, на спажыву і параскідаў нас сярод паганаў.
13 Прадаў Ты свой народ за бесцан, і няшмат было ў выкліках іх.
14 Ты выставіў нас на сьмех нашым суседзям, на зьдзек і пагарду тым, што вакол нас.
15 Ты выставіў нас на ганьбаваньне сярод паганаў, на ківаньне галовамі сярод людзей.
16 Сорам мой увесь дзень перада мною, і зьбянтэжанасьць твару майго пакрыла мяне
17 ад голасу таго, хто зьневажае і ўзводзіць паклёп, ад твару ворага і прыгнятальніка.
18 Усё гэта прыйшло на нас, але мы не забылі Цябе і не парушылі запавету Твайго,
19 і сэрца наша не павярнулася назад: а Ты адхіліў сьцежкі нашыя ад Твайго шляху.
20 Бо Ты ўпакорыў нас на месцы злыбеды, і цень сьмерці пакрыў нас.
21 Калі мы забылі імя Бога нашага і працягнулі рукі да бога чужога,
22 то ці не пакарае нас Бог? Ён жа тайніцы сэрца ведае.
23 Але ж дзеля Цябе нас штодня аддаюць на сьмерць, глядзяць на нас, як на авечак на зарэз.
24 Прачніся: чаму сьпіш, Госпадзе? Устань і не адкінь нас зусім!
25 Чаму адвяртаеш твар Твой, забываесься на наша гора і прыгнёт?
26 Бо душа наша панізілася да пылу, жывот наш прыліп да зямлі.
27 Устань, Госпадзе, дапамажы нам і вызвалі нас дзеля імя Твайго!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 43 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.