1 Кіроўцу хору. Павучэнне сынам Карэя.
2 Божа, вушамі нашымі слухалі, як бацькі нашы ўзвясцілі нам
Пра справу, што сатварыў Бог у дні іх, дні старажытныя.
3 Рука Твая панішчыла народы, а іх населіў,
Нагнаў на плямёны бядоты і прагнаў іх.
4 Бо мы не мячом сваім атрымалі зямлю, і не сілаю сваёй уратаваліся яны,
Але рукою Тваёй, і сілай Тваёй, і святлом твару Твайго, бо Ты дабраспрыяў ім.
5 Ты ёсць Сам Цару мой і Бог мой,
Што запаведаў ратаванне Якаву.
6 Табою як рогам пераможам ворагаў нашых,
Імем Тваім панішчым паўстаўшых на нас.
7 Не на лук мой спадзяюся,
І не меч мой ратуе мяне.
8 Ратаваў нас ад варагуючых да нас
І нянавіснікаў нашых пасароміў.
9 Богам хвалімся ўвесь дзень
І імя Твае славім увесь век.
10 А зараз адышоў ад нас і мы пасаромлены,
І няма сярод нас моцы Тваёй.
11 Звярнуў назад нас перад варожым войскам,
І нянавідзячыя нас рабуюць дабро нашае.
12 Даў нас як авечак у снеданне,
І па ўсім народам раскідаў нас.
13 Аддаў людзей сваіх задарэмна,
Затрабаваў малы кошт за іх.
14 Аддаў на знявагу нас суседзям нашым,
На смех і зняважанне жывучым вакол нас.
15 Зрабіў нас прыповесцю ў народах,
Каб людзі ківалі ў наш бок галовамі.
16 Увесь дзень сорам свой бачу,
Увесь день у сораме твар мой,
17 Ад голаса паклёпнікаў і абражальнікаў,
Ад твараў ворагаў і ганіцеляў.
18 Усё гэты прыйшло на нас,
Але не забылі Цябе, і не парушылі запаветаў Тваіх.
19 І не адвярнуліся ад Цябе сэрцы нашы,
Ухіліў ад Сябе шляхі нашы.
20 Змірыў нас бядотамі
І пакрыла нас цень смяротная.
21 Але хіба забудзем Бога нашага?
І хіба ўздымем рукі да бога чужога?
22 Ці не Бог спагоніць за гэта?
Бо ён бачыць захаванае ў сэрцы.
23 Ведай, Цябе дзеля забіваюць нас дзень і ноч,
Зрабіліся быццам ягняты на закаленне.
24 Паўстані, чаго спіш, Божа?
Ускрэсні і не пакінь назаўсёды.
25 Навошта адвярнуў твар Свой?
Забываеш пра галечу нашу і скруху нашу?
26 Вось ператвараюцца ў попел душы нашы,
І прыльнула да зямлі нутро наша.
27 Паўстані, Божа, дапамажы нам,
І ратуй нас імя Твайго дзеля!