1 Алелюйя. Шчаслівыя беззаганныя на шляху сваім,
Што ходзяць у законе Божым.
2 Шчсаслівыя, хто захоўвае сведчанні Ягоныя,
І ад усяго сэрца шукаюць Яго.
3 Хто крыўду не робіць,
Той па шляху Ягоным ідзе.
4 Ты запаведаў усім
Запаветы Твае цвёрда трымаць.
5 О, калі б накіраваны быў шлях мой
Да выканання запаветаў Тваіх!
6 Не пасароміўся тады б,
Пазіраючы на запаветы Твае.
7 Праслаўлю Цябе правым сэрцам,
Калі павучаюся законам праўды Тваёй.
8 Захаваю павучэнні Твае,
Не пакідай мяне назусім.
9 Чым малады выправіць шлях свой? —
Захаваннем слоў Тваіх.
10 Усім сэрцам маім шукаю Цябе,
Не дай мне адысці ад запаветаў Тваіх.
11 У сэрца свае паклаў словы Твае,
Да не саграшу Табе.
12 Дабраславены Божа,
Навучы мяне апраўданням Тваім.
13 Вуснамі сваімі я ўзвяшчаў
Наказы вуснаў Тваіх.
14 На шляху Тваіх сведчанняў
Суцешуся імі як усякім багаццем.
15 Пра наказы Твае разва́жу
І зразумею шляхі Твае.
16 Апраўданнямі Тваімі навучуся,
Не пазабуду словы Твае.
17 Дабраспрыяй рабу Твайму, ажыві мяне,
І я захаваю словы Твае.
18 Адчыні вочы мае,
І зразумею цудоўнасць законаў Тваіх.
19 Падарожнік я на зямлі гэтай,
Не хавай ад мяне запаветаў Тваіх.
20 Палюбіла душа мая
Законы Твае на час усякі.
21 Забараніў пыхлівым,
Праклятым, што ўхіляюцца ад запаветаў Тваіх.
22 Збаві мяне ад панашэння і ганьбы,
Бо сведчаній Тваіх я шукаў.
23 Бо ўзвялі паны паклёп на мяне разам,
Раб жа Твой разважаў пра загады Твае.
24 Бо сведчанні Твае навучаюць мяне,
І дарадчыкі маі — настаўленні Твае.
25 Прынікла да зямлі душа мая,
Але ажыві мяне словам Тваім.
26 Абвесціў я шляхі свае, і Ты пачуў мяне,
Навучы мяне апраўданням Тваім.
27 Шлях запаветаў Тваіх дай зразумець мне,
І пра цуды Твае разважаць буду.
28 Знікае душа мая ад роспачы,
Зацвердзі мяне словам Тваім.
29 Шлях няпраўды адхілі ад мяне,
І законам Тваім памілуй мяне.
30 Выбраў шлях праўды,
І законы Твае не пазабыў.
31 Даляпіўся да сведчаній Тваіх,
Божа, не пасаромі мяне.
32 Шляхам запаветаў Тваіх пакрочу,
Калі пашырыш сэрца мае.
33 Зрабі законам мне шлях наказаў Тваіх,
І буду заўсёды імкнуцца да яго.
34 Навучы мяне, і навучуся закону Твайму,
І захаваю яго ўсім сэрцам сваім.
35 Накіруй мяне на сцежку запаветаў Тваіх,
Бо жадаю іх.
36 Дахілі сэрца мае да сведчаняў Тваіх,
А не да ліхаймання.
37 Зачыні вочы мае, каб не бачыць мітусні,
На шляху Тваім ажыві мяне.
38 Пастаў перад рабом Тваім
Слова Твае дзеля страху Твайго.
39 Адхілі ганьбу маю ў розуме маім,
Бо суды Тваі міласэрныя.
40 Вось пра́гну запаветаў Тваіх,
Праўдай Тваёй ажыві мяне.
41 І хай зыдзе на мяне міласэрнасць Твая, Божа,
Ратаванне Твае па слову Твайму.
42 І адкажу ганьбячым мяне,
Бо спадзяюся на слова Твае.
43 Не адымай ад вуснаў маіх словы праўды назаўсёды,
Бо спадзяюся на суды Твае,
44 І закон Твой захаваю вечна,
Ад веку і да веку.
45 І шырока закрочу,
Бо запаветаў Тваіх шукаю.
46 Казаў пра сведчанні Твае перад царамі
І не пасароміўся.
47 І разважаў пра запаветы Твае,
Якія палюбіў вельмі.
48 І ўздымаў рукі свае да наказаў Тваіх, што палюбіў,
І даследаваў апраўданні Твае.
49 Узгадай слова Твае рабу Твайму,
На якое спадзявацца загадаў.
50 Яны суцешылі мяне пад час панашэння майго,
Бо словы Твае звярнулі мяне да жыцця.
51 Ганарлівыя закон увесь час перасягаюць,
А я ад закона Твайго не ўхіляўся.
52 Узгадаў я суды Твае вечныя, Божа,
І суцешыўся.
53 Смуткую, калі бачу грэшных,
Што пакінулі закон Твой.
54 Песнямі былі мне апраўданні Твае
На шляху падарожжа майго.
55 Узгадаў ноччу імя Твае, Божа,
І захаваў закон Твой.
56 Ён зрабіўся маёй існсцю,
Бо шукаў апраўданняў Тваіх.
57 Ты, Божа — гэта Доля мая
Кажу, буду трымаць закон Твой.
58 Памаліўся перад тварам Тваім усім сэрцам маім,
Злітуйся да мяне па слову Твайму.
59 Узгадаў шлях Твой
І накіраваў ногі свае да сведчанняў Тваіх.
60 Прыгатаваўся не бянтэжыцца
І захаваць запаветы Твае.
61 Сеткі грэшных агарнулі мяне,
Але закона Твайго не забыў.
62 Апоўначы паднімаўся я
Ўславіць Твае суды па праўдзе.
63 Саўдзельнік я ўсім багабаязным,
Што захавалі запаветы Твае.
64 Дабротамі Тваімі, Божа, поўніцца зямля,
Навучы мяне апраўданням Тваім.
65 Дабро сатварыў рабу твайму, Божа,
Па слову Твайму,
66 Дабраце і разуменню, і розуму навучы мяне,
Бо запаветам Тваім веру.
67 Дакуль Ты не прыгнеціў мяне, я грашыў,
Таму зараз хаваю слова Твае.
68 Міласэрны Ты, Божа,
І па дабрыні Сваёй навучы мяне настаўленням Сваім.
69 Памножылася да мяне няпраўда грэшных,
А я ўсім сэрцам выпрабую запаветы Твае.
70 Затлусцела, як сыр сэрца іх,
А я закону павучаўся Твайму.
71 Добра для мяне, што Ты зма́ліў мяне,
Цяпер навучуся апраўданням Тваім.
72 Даражэй мне наказы вуснаў Тваіх
Болей мноства срэбра і золата.
73 Рукі Твае сатварылі і зрабілі мяне.
Дай розуму мне і навучуся запаветам Тваім.
74 Богабаязныя ўбачаць мяне і ўзрадуюцца,
Бо на слова Божае спадзяваўся.
75 Зразумеў, Божа, што суды Твае па праўдзе,
І справядліва прыгнеціў мяне.
76 Няхай будзе міласэрнасць Твая рабу Твайму,
Што суцешыць мяне па жаданню Твайму.
77 Да дойдзе да мяне шчодрасць Твая, і жывы буду,
Бо закон Твой — павучэнне для мяне.
78 Да пасаромеюцца пыхлівыя, бо не па закону варагавалі на мяне,
Я ж запаветы Твае даследую.
79 Няхай прымаюць мяне богабаязныя
І ведаючыя сведчанні Твае.
80 Няхай будзе сэрца мае беззаганным па апраўданням Тваім,
Да не пасарамлюся.
81 Знікае душа мая без ратавання ад Цябе,
На абяцанні Твае спадзяюся.
82 Істаміліся вочы мае без звяртання Твайго,
Кажу, калі суцешыш мяне?
83 Бо зрабіўся як кажаны мех на марозе,
Але ж запаветаў Тваіх не пазабыў.
84 Колькі тых гадоў засталося рабу Твайму?
Калі ж сатворыш мне суд супраць ганіцеляў маіх?
85 Паведалі мне бяззаконныя свае навучэнні,
Але ж не закон Твой, Божа.
86 Усе запаветы Тваі — праўда,
Таму без праўды гоняць мяне, дапамажы мне.
87 Ледзь не змарнавалі мяне,
Але ж запаветаў Тваіх не пакінуў.
88 Па дабрыні Тваёй ажыватвары мяне,
І захаваю сведчанні вуснаў Тваіх.
89 У векі слова Твае, Божа,
На небе прабывае.
90 У родзе і родзе праўда Твая,
Заснаваў зямлю і даўгавечна яна.
91 Па зачыну Твайму пачынаецца дзень,
Бо ўсё служыць Табе.
92 Каб закон Твой не навучыў мяне,
Тады загінуў бы ў бядотах маіх.
93 У век не пазабуду апраўданняў Тваіх,
Бо яны ажывілі мяне.
94 Ратуй мяне, бо Табе належу,
Бо апраўданняў Тваіх шукаю.
95 Мяне шукалі грэшныя, каб знішчыць мяне,
Але сведчанні Тваі разумеў.
96 Межы дасканаласці ўсякай бачыў,
Але закон Твой шырэй за ўсё.
97 Як жа я палюбіў закон Твой, Божа,
Кожны дзень павучаюся ў ім.
98 Звыш ворагаў маіх умудрыў мяне запаветам Тваім,
Ён мой навечна.
99 Звыш настаўнікаў маіх стаў разумнейшы,
Бо сведчанні Твае — навучэнне мае.
100 Забольш старэйшынаў разумею,
Бо шукаю запаветаў Тваіх.
101 Ад усялякага шляху ліхога адхіляю ногі свае,
Бо хацеў захаваць словы Твае.
102 Ад наказаў Тваіх не ўхіляўся,
Бо Ты даў закон мне.
103 Якія салодкія языку майму словы Твае,
Саладзей мёду яны вуснам маім.
104 Уразумеў запаветы Тваі,
Таму ненавісны мне ўсялякі шлях няправы.
105 Светач нагам маім — закон Твой,
І ён асвячае сцежкі маі.
106 Прысягнуў выконваць і захаваць
Справядлівыя запаветы Тваі.
107 Прыгнечаны да зямлі я, Божа,
Ажыватвары мяне словам Тваім.
108 Вольным ахвяры маім дабраволі,
І запаветам Тваім навучы мяне.
109 Душу маю ў рукі Тваі паклаў,
І закон не забыў Твой.
110 Паклалі грэшныя сетку для мяне,
І ад запаветаў Тваіх не заблытаўся.
111 Прыняў сведчанні Твае назаўсёды,
Бо яны радасць для сэрца майго.
112 Прымусіў сэрца свае выканаць апраўданні Твае,
Дзеля адданя Твайго.
113 Ненавіджу тых, што закон ненавідзяць,
А я закон палюбіў Твой.
114 Дапаможца і Абаронца Ты мой,
На словы Твае спадзяюся.
115 Адыдзіце ад мяне хлуслівыя,
Я выпрабую запаветы Бога майго.
116 Заступіся за мяне па абяцанню Тваім, і жывы буду,
І не пасарамлюся надзеі сваёй.
117 Дапамажы мне, і ўратуюся,
І не пакіну навучацца запаветам Тваім.
118 Пакараў усіх, хто адыходзіць ад апраўданняў Тваіх,
Бо няправядны розум іх.
119 Уявіў сабе грэшных, закон папіраючых,
Таму палюбіў сведчанні Твае.
120 Прыкавай да страху Твайго плоць маю,
Бо суда Твайго баюся.
121 Сатварыў суд па праўдзе,
Не аддай мяне крыўдзіцялям маім.
122 Прымі раба Твайго дабратворачым,
Да не хлусяць на мяне пыхлівыя.
123 Вочы мае істаміліся, чакая ратавання Твайго
І слова праўды Твайго.
124 Сатвары з рабом Тваім дзеля дабрыні Тваёй,
І запаветы Твае дай зразумець мне.
125 Раб я Твой, пакладзі ў розум мой
Разуменне сведчанній Тваіх.
126 Час дзейнічаць, Божа,
Бо зняважылі закон Твой.
127 Таму палюблю запаветы Твае
Забольш золата і тапазаў.
128 Таму да ўсіх запаветаў Тваіх накіраваўся,
А шлях няправы ўзнянавідзіў.
129 Цудоўныя сведчанні Твае,
Таму трымаецца іх душа мая.
130 Сведчанне слоў Тваіх
Прасвятляе і навучае немаўляты.
131 Вусны мае адчыню і вольна ўздыхну,
Бо запаветаў Тваіх жадаю.
132 Угледзі мяне і памілуй мяне,
Як і справядліва любячых імя Твае.
133 Крокі мае накіруй па слову Твайму,
Да не авалодаюць мною бяззаконні.
134 Ратуй мяне ад паклёпу чалавечга,
І захаваю запаветы Твае.
135 Да прасветліцца твар Твой да раба Твайго
І навучы апраўданням Тваім.
136 Крыніцы слёзныя цякуць з вачэй маіх,
Бо не трымаўся закона Твайго.
137 Правядны, Божа, Ты,
І правядны суд Твой.
138 Праўду запаведаў —
Сведчанні Твае і існую ісціну.
139 Стачала мяне рэўнасць мая пра Цябе,
Калі мае ворагі забылі словы Твае.
140 Звышчыстае слова Твае,
І раб Твой палюбіў яго.
141 Малы і пагарджаны я,
Але запаветаў Тваіх не забыў.
142 Праўда Твая — праўда вечная,
І закон Твой сапраўдны.
143 Бядоты і нягоды найшлі на мяне,
Запаветы Твае — навучэнне мае.
144 Сведчанні Твае — праўда навекі,
Дай разумець мяне і жывы буду.
145 Заклікаў усім сэрцам маім, пачуй мяне, Божа,
Бо шукаю запаветаў Тваіх.
146 Заклікаю Цябе, ратуй мяне,
І захаваю сведчанні Твае.
147 Паспяшаў заклікаць папярэджваючы,
Бо спадзяваўся на адказ Твой.
148 З раніцы паспяшаю адчыніць вочы мае
Да павучэння словам Тваім.
149 Голас мой пачуй, Божа па дабрыні Тваёй
І па закону Твайму зладзі жыццё мае.
150 Наблізіліся бяззконныя, што гоняць мяне,
Ад закону Твайго адышоўшыя.
151 Але Ты, Божа, побач са мною,
І ўсе шляхі Твае — праўда.
152 Наперш зведаў ад сведчанній Тваіх,
Што навечна яны.
153 Бачыш, як прыгнечаны я, і ратуй мяне,
Бо не забыў законаў Тваіх.
154 Судзі цяжбу маю і апраўдай мяне,
Абяцання дзеля Твайго вярні да жыцця мяне.
155 Далёка ратаванне ад грэшнага,
Бо не шукаў запаветаў Тваіх.
156 Шчодрасцю багаты, Божа,
Па суду Твайму ажыві мяне.
157 Шмат ганіцеляў і ворагаў маіх,
Ад сведчанній Тваіх не ўхіліўся.
158 Бачыў неразумных і смуткаваў,
Бо не захавалі словы Твае.
159 Бачыш, як люблю запаветы, Божа, Твае
Па дабрыні Тваёй ажыві мяне.
160 Выснова слоў Тваіх — праўда,
І назаўсёды праўда ў судзе Тваім.
161 Паны праганялі мяне дарэмна,
Але слоў Тваіх баялася мае сэрца.
162 Узрадуюся словам Тваім,
Быццам вялікае багацце знайшоў.
163 Няпраўду ўзнянавідзіў і ўзгрэбаваў,
І палюбіў закон Твой.
164 Па сем разоў на дзень славіў Цябе
За справядлівыя суды Твае.
165 Мір вялікі маюць любячыя закон Твой,
І спакусы няма ім.
166 Прагну ратавання Твайго, Божа,
І запаветы Тваі палюбіў.
167 Захавай, душа мая, сведчанні Божыя
І як мага палюбі іх.
168 Захаваў запаветы Твае і сведчанні Твае,
Бо ўсе шляхі мае перад Табою, Божа.
169 Да дойдзе маленне мае да Цябе, Божа,
Дай разумець слова Твае.
170 Да ўзыдзе прашэнне мае перад Табой, Божа,
Дзеля слова Твайго ратуй мяне.
171 Пральюць песню вусны мае,
Калі навучыш мяне запаветам Тваім.
172 Узвесціць язык мой словы Твае,
Бо ўсе запаветы Твае — праўда.
173 Няхай рука Твая ратуе мяне,
Бо запаветы Твае выконваць жадаю.
174 Чакаю ратавання Твайго, Божа,
І закон Твой павучэнне для мяне.
175 Жыва будзе мая душа і ўславіць Цябе,
І суды Твае апраўдаюць мне.
176 Заблудзіўся, як авечка згубленая,
Адшукай раба Твайго, бо не забыў запаветаў Тваіх.