1 Алелюйя.
Слаўце Бога Добрга,
Бо вечна міласэрнасць Яго.
2 Няхай кажа дом Ізраіляў:
«Бог Добры, бо вечна міласэрнасць Яго».
3 Няхай кажа дом Ааронаў:
«Бог Добры, бо вечна міласэрнасць Яго».
4 Няхай кажуць усе багабаязныя:
«Бог Добры, бо вечна міласэрнасць Яго».
5 У цясноце заклікаў Бога,
І прастораю адказаў мне.
6 Бог Памагаты мне, не напалохаюся,
Што чалавек мне сатворыць?
7 Бог Памагаты мне,
І я ўгледжу ворагаў маіх.
8 Лепей спадзявацца на Бога,
Чым спадзявацца на чалавекаў.
9 Лепш спадзявацца на Бога,
Чым на паноў спадзявацца.
10 Усе народы абышлі мяне,
І імем Божым супрацьстаяў ім.
11 Атачаючыя аточалі мяне
І імем Божым змагаўся з імі.
12 Агарнулі мяне, як пчолы соты свае, распаліліся, як куст палымяны,
І імем Божым супрацьстаяў ім.
13 Штурхалі, каб паваліць мяне,
Але Бог падтрымаў мяне.
14 Моц мая і песня мая Госпад,
І быў мне ратаваннем.
15 Покліч радасці і ратавання ў сялібах правядных,
Бо рука Божая моц з’явіла,
16 Рука Божая ўзняла мяне,
Бо рука Божая моц з’явіла.
17 Не загіну і жывы буду,
І паведаю справы Госпада.
18 Караючы карае мяне Божа,
Але не аддасць да смерці мяне.
19 Адчыніце мне брамы праўды,
Увайду ў іх і Бога ўслаўлю.
20 Гэта брамы Божыя,
Пройдуць цераз іх правядныя.
21 Праслаўлю Цябе, бо пачуў мяне,
І быў мне ратаваннем.
22 Камень,якім грэбавалі будаўнікі,
Ён пакланы ў галаву вугла,
23 Ад Бога ён быў,
І гэта дзівосна ў вачах нашых.
24 У гэты дзень, што сатварыў Бог,
Узрадуемся і павясялімся Яму.
25 О, Божа! Ратуй жа!
О, Божа! Паспяшай жа!
26 Дабраславены, хто ідзе дзеля імя Божага!
Дабраславім вас з дому Божага.
27 Бог Уладар, і з’явіся нам,
Збірайцеся сонмам да пакрываючых ахвярышча.
28 Бог мой Ты, і ўслаўлю Цябе Бог мой Ты, і ўзнясу Цябе.
Услаўлю Цябе, бо пачуў мяне, і быў мне ратаваннем.
29 Слаўце Бога Добрга,
Бо вечна міласэрнасць Яго.