1 Псалом Давіда. Наперад памазання.
Госпад — святло мае і збаўленне мае, каго мне баяцца?
Бог абароніць жыццё мае, каго мне страшыцца?
2 Калі злодзеі наблізіліся да мяне, каб знішчыць плоць маю,
Абражальнікі мае і ворагі мае, то знямоглі і зваліліся.
3 Калі выстраіцца на мяне полк, не забаіцца сэрца мае,
Калі будзе на мяне бітва — на Бога спадзяюся.
4 Аднаго прасіў у Бога, і гэтага толькі жадаю: каб жыць мне ў доме Божым,
Глядзець на прыгажосць Божыю і аведаць храм святы Яго.
5 Бо схаваў мяне ў селішчы Сваім, калі бедаваў я,
Схаваў у патаемным селішчы Сваім, на гару ўзнёс мяне.
6 І зараз узняўу галаву маю на ворагі мае, абышоўшых мяне,
Ахвяру зрабіў сялібе Яго — ахвяру пахвальбы і ўсклікнення пяю і спяваю Богу.
7 Пачуй, Божа, голас мой, якім клічу:
Памілуй мяне і пачуй мяне!
8 Табе казала сэрца мае: да Бога жадаю.
Жадае Цябе вока мае, Божа, твару Твайго шукаю.
9 Не адвярні твару Твайго ад мяне, не адхіліся ў гневе ад раба Твайго,
Стань мне памочнік, не адрыні мяне, не пакінь мяне, Божа, Збавіцелю мой!
10 Бо бацька мой і маці мая пакінулі мяне,
Бог жа прыняў мяне.
11 Накіруй мяне, Божа, на шлях Твой наставі мяне,
На шлях праўды, вораг маіх дзеля.
12 Не аддай мяне нянавіснікам маім,
Як падняліся на мяне сведкі хлуслівыя і няпраўдаю дыхаюхць.
13 Спадзяюся ўбачыць даброту Божыю
На зямлі жывучых.
14 Спадзявайся на Бога, мужнейся і да мацуецца сэрца твае,
І спадзявайся на Бога.