1 Песня ўзыходжання.
Узвесяліўся я, калі казалі мне:
«У дом Госпада пойдзем».
2 Стаяць ногі нашыя
Пасярод цябе, Ерусаліме.
3 Ерусалім збудаваны быў,
Як горад суяднаючы.
4 Там сабіралія рады і калены Госпада,
Каб уславіць імя Божае.
5 Там стаялі суда прастолы,
І прастолы дома Давіда.
6 Прасіце ж мір Ерусаліму
І дабрадзёнства для любячых яго.
7 Няхай будзе мір у замчышчах тваіх
І на вежах тваіх.
8 Дзеля братыі маёй і бліжніх маіх
Заклікаю я мір для цябе.
9 Дзеля Божага дому нашага
Зажадаю дабротаў для цябе.