1 Кіроўцу хору. Псалом Давіда.
2 Пачуй, Божа, маленне мае,
Звярні ўвагу на малітву маю.
3 З краю зямнога да цябе ўсклікаю ў маркоце сэрца майго.
На цвёрдую зямлю паставіў мяне, і даў накірунак мне.
4 Бо быў надзеяй маёй,
Сцяной крэпасці перад тварам варожым.
5 Пасялюся ў сялібе Тваёй навекі,
Схаваюся пад дахам крылаў Тваіх.
6 Бо Ты, Божа, пачуў малітвы мае,
Падаў набытак шануючым імя Твае.
7 Дадай дзень да дня цару,
Гады яго ад роду да роду падоўжы.
8 Будзе ён век перад Богам.
Міласэрнасць і праўду Яго хто зразумее?
9 А я буду век спяваць імю Твайму,
Узносіць малітвы мае дзень на дзень.