1 Кіроўцу хору. На завяршэнне. На Гефскіх прыладах. Псалом Давіда.
2 Божа, Божа наш! Як жа цудоўна імя Твае па ўсёй зямлі!
Нябёсаў вышэй узнімаецца слава Твая.
3 З вуснаў дзяцей, немаўлят учыніў Ты хвалу перад тварм вораг Тваіх,
Каб мсціўца і ворага знішыць і сцерці.
4 Калі пагляджу на нябёсы, што Ты сатварыў,
Зоркі з месяцам, што Ты заснаваў.
5 Што для Цябе чалавек, што Ты ўзгадаў яго?
І — род чалавечы, што Ты так шануеш яго?
6 Малым чым змаліў ад анёлаў яго,
Славаю і пашанаю Ты ўшанаваў яго.
7 Над справаю рук Сваіх Ты паставіў яго,
Усё пакарыў Ты пад ногі яму:
8 Авечак і валоў усіх,
Таксама — і звяроў палявых,
9 Птушак на небе, і істотаў марскіх,
Ўсіх, што праходзяць марскімі шляхамі.
10 Божа ж, Ты Божа наш,
Як жа цудоўна імя Твае па ўсёй зямлі!