Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 94 Псалцір, 94 глава

1 Пахвальная песня Давіда.

Прыйдзем і ўзрадуемся Богу!
Усклічам да Бога Ратаўніка нашага.
2 Сустрэнем твар Божы славаю,
Псаломы спяем да Яго!
3 Бо Бог вялікі Ўладар,
І Цар Вялікі па ўсёй зямлі.
4 Бо ў руцэ Яго ўсе прыканцы зямныя,
І вышыні горныя ў Яго.
5 Бо Ягонае мора, Ён сатварыў яго,
І зямлю рукі Ягоныя зрабілі.
6 Прыйдзем паклонімся і прыпадзем да Яго,
І заплачам перад Богам, што сатварыў нас.
7 Бо Ён Бог наш, і мы людзі пажыці Ягонай,
Як авечкі рукі Ягонай, зараз учуйце голас Яго.
8 Не рабіце жорсткімі сэрцы вашы,
Як тое было, калі прагнявілі і спакушалі ў пустэльні.
9 «Калі спакушалі Мяне бацькі вашы,
Спакушалі Мяне, кали бачылі справы Мае.
10 Сорак гадоў гневаўся на той род і казаў:
Заўсёды сэрцам блудзяць, не зведалі шляхоў Маіх.
11 І прысягаў у гневе Маім,
Што не ўвойдуць у пакоі Мае».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 94 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.