Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 95 Псалцір, 95 глава

1 Псалом Давіда, калі будаваўся дом пасля палону.

Заспявайце Богу песню новую!
Спявай да Бога ўся зямля!
2 Спявайце Богу, дабраслаўце імя Яго,
Дабраслаўляйце дзень на дзень ратаванне Яго.
3 Узвясціце сярод народаў славу Яго,
Сярод усіх людзей цуды Ягоныя.
4 Бо вялікі Бог, і славуты вельмі,
І грозны над усімі багамі.
5 Бо ўсе багі паганскія — істуканы,
А Бог сатварыў неба.
6 Слава і прыгажосць перад Ім,
Святыня і веліч у свяцілішчы Яго.
7 Прынясіце да Бога, плямёны і народы,
Прынясіце Богу пашану і славу.
8 Прынясіце да Бога славу імя Ягонага,
Бярыце ахвяру і крочце ў двары Яго.
9 Пакланіцеся Богу ў святым двары Яго,
Да патрасецца ад твару Яго ўся зямля.
10 Кажыце народам, што ўцарыўся Бог, і выправіць сусвет да ўмацуецца,
І па праўдзе будзе судзіць людзям.
11 Да вясяліцца неба, да радуецца зямля,
Да затрапеча мора і ўсё, што ў ім.
12 Узрадуюцца даліны і ўсё, што ў іх,
І ўзрадуецца кожнае дрэва ў дубравах.
13 Ад твару Божага, што ідзе зямлю судзіць,
Судзіць сусвет і людзей па праўдзе Сваёй.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 95 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.