1 Кіроўцу хору. На васьміструнавых. Псалом Давіда.
2 Божа, не ў гневе Сваім выкрывай мяне
І не ў лютасці Сваёй пакарай мяне.
3 Даруй мне, Божа, немач маю, дай вылячэнне.
Божа, косці мае не нойдуць пакою.
4 Душа мая ўся ў ліхаманцы,
Божа мой, дзе Ты?
5 Звярніся, Божа, зноў да мяне і ратуй душу маю,
Ратуй мяне дзеля лагоды Тваёй.
6 Памерлыя хіба ўсхваляць Цябе?
У пекле хто-небудзь уславіць Цябе?
7 Утурбаваны я ўздыхненьмі маімі,
Ложак мой мокры ад слёз маіх кожную ноч.
8 Пацямнела ад ашалеласці вока мае
Саслабеў больш сваіх ворагаў.
9 Прэч адыдзіце бязбожнікі ўсі ад мяне!
Бо пачуў плач мой Божа, і прыняў маленне мае.
10
11 Да пасаромяцца ўсе ворагі мае,
Да завернуцца прэч а ні з чым.