Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 6 Псалтыр, 6 глава

1 Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.
2 Ня ў ятры Тваёй выкрывай мяне, Госпадзе, і ня ў гневе Тваім карай мяне.
3 Умілажалься зь мяне, Госпадзе, бо я нямоглы; дай мне гаеньня, Госпадзе, бо косьці мае растрывожаныя,
4 і душа мая моцна ўстрывожаная; — а Ты, Госпадзе, дакуль?
5 Павярніся, Госпадзе, душу маю выратуй, уратуй мяне дзеля ласкі Тваёй,
6 бо ў сьмерці няма пра Цябе памятаньня: у магіле хто Цябе славіць будзе?
7 Стаміўся я ад зітханьняў маіх: кожнае ночы я ложак свой абмываю, сьлязьмі маімі пасьцель акрапляю маю.
8 Высахла ад маркоты вока маё, пастарэла яно праз маіх ворагаў.
9 Адступецеся ад мяне, усе ліхадзеі, бо пачуў Гасподзь голас плачу майго,
10 пачуў Гасподзь маленьне маё; Гасподзь прыме малітву маю,
11 хай усе мае ворагі пасаромлены і моцна настрашаны будуць; хай вернуцца — і пасаромеюцца імгненна.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 6 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.