Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 32 Псалтыр, 32 глава

1 Псальма Давідава. Радуйцеся, праведнікі, у Госпадзе: шчырым прыстоіць хваліць!
2 Услаўляйце Госпада арфамі, сьпявайце Яму на дзесяціструннай псалтыры;
3 новую песьню сьпявайце Яму; зладжана пойце Яму, з ускліцаньнем,
4 бо слова Гасподняе — шчырае, і ўсе дзеі Ягоныя правільныя.
5 Ён любіць праўду і суд; Гасподняю міласьцю зямля поўніцца.
6 Словам Госпада створаны нябёсы, і духам вуснаў Ягоных — усе сілы нябесныя.
7 Ён сабраў, быццам груды, марскія воды; бездані склаў у каморах.
8 Хай баіцца Госпада ўся зямля; хай трымціць прад Ім усё жывое на сьвеце,
9 бо сказаў Ён — і сталася; Ён загадаў — і зьявілася.
10 Гасподзь разбурае рады язычнікаў; зьнішчае намыслы народаў.
11 А рада Гасподняя вечна стаяцьме; задумы сэрца Ягонага — з роду ў род.
12 Дабрашчасны народ, у якога Гасподзь ёсьць Бог, — племя, якое Ён выбраў у спадчыну Сабе.
13 Гасподзь паглядае зь нябёсаў, бачыць усіх сыноў чалавечых;
14 з трона Свайго Ён пазірае на ўсіх, што жывуць на зямлі:
15 Ён стварыў сэрцы ўсіх іх, і ўважае ўсім іхнім дзеям.
16 Цар не ўратуецца мноствам войска; не ўбароніць волата вялікая сіла.
17 Ненадзейны конь для ратаваньня, ня вызваліць сілай вялікай сваёю.
18 Вось, вока Гасподняе над тымі, хто баіцца Яго, і хто спадзяецца на літасьць Ягоную,
19 што Ён душу іхнюю ўратуе ад сьмерці і ў час галодны накорміць іх.
20 Душа наша мае надзею на Госпада: Ён дапамога наша;
21 Ім радуецца сэрца наша, бо на сьвятое імя Ягонае мы спадзяваліся.
22 Хай будзе ласка Твая, Госпадзе, з намі, мы так на Цябе надзею ўскладаем.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 32 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.