1 Псальма Давідава. Ня гневайся на злачынцаў, не зайздросьці несправядлівым,
2 бо яны, як трава, неўзабаве скошаны будуць, і як былінка зялёная, завянуць.
3 Спадзявайся на Госпада і рабі дабро; жыві на зямлі і праўды трымайся.
4 Суцяшайся Госпадам, і Ён спраўдзіць жаданьні сэрца твайго.
5 Госпаду перадай дарогу тваю, і на яго спадзявайся, і Ён зробіць,
6 і выведзе, як сьвятло, праўду тваю, і справядлівасьць тваю, як полудзень.
7 Скарыся Госпаду і на Яго спадзявайся. Не зайздросьці таму, каму шчасьціць у дарозе ягонай, чалавеку хітрамыснаму.
8 Перастань гневацца і пакінь запальчывасьць; ня імкніся рабіць благое,
9 бо хто робіць благое, будзе зьнішчаны, а хто спадзяецца на Госпада, зямлю ўспадкуе.
10 Яшчэ трохі, і злачынца ня стане; паглядзіш на месца ягонае, і няма яго.
11 А пакорныя зямлю ўспадкуюць, і ўраскошуюцца спакоем вялікім.
12 Бязбожны зло намышляе супроць праведніка і скрыгоча на яго зубамі сваімі;
13 а Гасподзь пасьміхаецца зь яго; бо бачыць, што прыходзіць дзень ягоны.
14 Бязбожныя вымаюць меч і напінаюць лук свой, каб паваліць беднага і ўбогага, каб зваліць тых, у каго дарога простая:
15 меч іхні ўвойдзе ў іхняе сэрца, і лукі іхнія паламаюцца.
16 Лепш — малое ў праведніка, чым багацьце — у многіх бязбожнікаў,
17 бо зламаюцца плечы ў бязбожных, а праведных сіліць Гасподзь!
18 Гасподзь ведае дні беззаганных і дастатак іхні застаецца навечна.
19 Ня будуць яны пасаромлены ў люты час, і ў дні голаду сытыя будуць;
20 а бязбожныя загінуць, і ворагі Гасподнія, як авечы лой, зьнікнуць, у дыме зьнікнуць.
21 Пазычае бязбожны — і не аддае, а праведны ўмілажальваецца і дае,
22 бо ўміласлаўленыя Ім — зямлю ўспадкуюць, а праклятыя Ім — будуць вынішчаны.
23 Ад Госпада крокі чалавека пабожнага ставяцца моцна, і Ён дабраволіць дарозе ягонай:
24 калі ён будзе падаць, не ўпадзе, бо Гасподзь падтрымлівае яго за руку.
25 Я быў малады і састарыўся, а ня бачыў праведніка пакінутага, і нашчадкаў яго, каб хлеба прасілі:
26 ён кожны дзень шкадуе і пазычае, і нашчадкам ягоным — дабраславеньне будзе.
27 Ухіляйся ад благога, і рабі дабро, і жыць будзеш вечна:
28 бо і Гасподзь любіць праўду, і не пакідае богабаязных Сваіх; навек ацалёныя будуць яны; а насеньне бязбожных вынішчыцца.
29 Праведныя ўспадкуюць зямлю, і будуць жыць на ёй вечна.
30 Вусны праведніка мудрасьць маўляюць, і язык ягоны вымаўляе праўду.
31 Закон Божы ў сэрцы ў яго; не пахіснуцца ногі ягоныя.
32 Бязбожны падглядвае праведніка і спрабуе забіць яго;
33 але Гасподзь не аддасьць яго ў рукі ягоныя, і ня дасьць зьвінаваціць яго, калі яго будуць судзіць.
34 Спадзявайся на Госпада, і трымайся дарогі Ягонай: і Ён падыме цябе, каб ты зямлю ўспадкаваў; і калі будуць зьнішчаць бязбожных, ты ўбачыш.
35 Бачыў я бязбожніка грознага, які разгаліноўваўся, нібы самарослае расахатае дрэва;
36 але ён прайшоў, і вось, няма яго; шукаю яго і не знаходжу.
37 Назірай за беспахібным і дзівіся на праведнага; бо чалавеку міралюбнаму — будучыня;
38 а беззаконьнікі ўсе вынішчацца; будучыня беззаконьнікаў зьнікне.
39 Ад Госпада выратаваньне праведнікам, Ён — абарона ім у часіны жальбы:
40 і дапаможа ім Гасподзь і вызваліць іх; выбавіць іх ад бязбожных і ўратуе іх, бо яны на Яго надзею кладуць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалтыр, Псальм 36. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Псалтыр, Псальм 36 в переводах:
Псалтыр, Псальм 36, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.