Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 33 Псалтыр, 33 глава

1 Псальма Давіда, калі ён удаваў зь сябе вар’ята перад Авімэлэхам і быў ад яго выгнаны, і пайшоў.
2 Дабраслаўляю Госпада ва ўсякую пору; хвала Яму няспынная ў вуснах маіх.
3 Госпадам будзе хваліцца душа мая; пачуюць пакорныя і ўзьвяселяцца.
4 Вялічайце Госпада са мною, і ўзносьма імя Ягонае разам.
5 Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне і ад усякіх небясьпекаў маіх вызваліў мяне.
6 Хто прыглядваўся да Яго, тыя прасьвятліліся, і твары іхнія ня зьведаюць сораму.
7 Вось убогі паклікаў, — і Гасподзь пачуў і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў.
8 Гасподні анёл паўстае вакол тых, хто баіцца Яго, — і іх вызваляе.
9 Паспытайце і ўбачыце, які добры Гасподзь! Дабрашчасны той чалавек, што на яго спадзяецца!
10 Бойцеся Госпада, усе сьвятыя Ягоныя; бо ня маюць нястачы тыя, што баяцца Яго.
11 Ільвяняты церпяць нягоды і голад, а богашукальнікі ня церпяць нястачы ні ў якім дабры.
12 Прыйдзеце, дзеці, паслухайце мяне: страху Гасподняму вас навучу.
13 Ці хоча чалавек жыць і ці любіць дабрадзенства, каб бачыць дабро?
14 Трымай язык свой ад злога і вусны свае ад падступных словаў.
15 Ухіляйся ад ліха і рабі дабро; шукай міру і йдзі за ім.
16 Вочы Гасподнія — на праведных, і вушы Ягоныя — на скаргу іхнюю.
17 А аблічча Гасподняе — супроць тых, што робяць ліхое, каб зьвесьці зь зямлі памяць пра іх.
18 Клічуць, і Гасподзь чуе, і ад усіх уціскаў іх вызваляе.
19 Блізкі Гасподзь да тых, у каго зламанае сэрца, і пакорлівых духам — уратуе.
20 Многа турботаў у праведніка, і ад усіх іх Гасподзь вызваляе.
21 Ён хавае ўсе косткі ягоныя; і ніводная не паламаецца!
22 Зло заб’е грэшніка, і ненавісьнікі праведнасьці загінуць.
23 Гасподзь вызваліць душу рабоў Сваіх, і не загіне ніхто, хто на Яго спадзяецца.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 33 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.