Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 113 Псалтыр, 113 глава

1 Алілуя. Калі выйшаў Ізраіль зь Егіпта, дом Якава — з народу іншапляменнага,
2 Юда зрабіўся сьвятыняю Ягонаю, Ізраіль — валоданьнем Ягоным.
3 Мора ўгледзела, і пабегла; Ярдан павярнуўся назад.
4 Горы скакалі, як бараны, і пагоркі, як ягняткі.
5 Што з табою, мора, чаго ты пабегла, і з табою, Ярдане, чаго павярнуўся назад?
6 Чаго вы скачаце, горы, як бараны, і вы, пагоркі, як ягняткі?
7 Прад абліччам Госпада дрыжы, зямля, прад абліччам Бога Якава,
8 Які ператварае скалу ў возера вады і камень — у крыніцу вады.
9 Ня нам, Госпадзе, ня нам, а імю Твайму дай славу, дзеля ласкі Тваёй, дзеля праўды Тваёй.
10 Навошта язычнікі кажуць: дзе ж іхні Бог?
11 Бог наш на небе і на зямлі; творыць усё, што хоча.
12 А іхнія ідалы — срэбра і золата, творы рук чалавечых.
13 Ёсьць у іх вусны, але не гавораць; ёсьць у іх вочы, але ня бачаць;
14 ёсьць у іх вушы, але ня чуюць; ёсьць у іх ноздры, але нюху няма;
15 ёсьць у іх рукі, але не адчуваюць; ёсьць у іх ногі, але ня ходзяць; і яны гукаў не выдабываюць з горла свайго.
16 Няхай будуць да іх падобныя тыя, што іх робяць, і ўсе, хто на іх спадзяецца.
17 Доме Ізраілеў! спадзявайся на Госпада; Ён — нам дапамога і шчыт.
18 Доме Ааронаў! спадзявайся на Госпада; Ён — нам дапамога і шчыт.
19 Хто баіцца Госпада! спадзявайся на Госпада; Ён — нам дапамога і шчыт.
20 Гасподзь нас памятае, дабраслаўляе нас, дабраслаўляе Ізраілеў дом, дабраслаўляе Ааронаў дом;
21 дабраслаўляе тых, што баяцца Госпада, малых і вялікіх.
22 Няхай дадасьць вам Гасподзь болей і болей, вам і дзецям вашым,
23 дабраславёныя вы Госпадам, Які стварыў неба і зямлю.
24 Неба — неба Госпаду, а зямлю Ён даў сынам чалавечым.
25 Ня мёртвыя ўславяць Госпада, ні ўсё, што ў магілу сыходзіць,
26 а мы жывыя дабраслаўляцьмем Госпада ад сёньня і давеку. Алілуя.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 113 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.