Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 113 Псалцір, 113 глава

1 Алелюйя.
Калі зыходзіў Ізраіль з Егіпта,
Дом Якава — ад людзей паганых.
2 Зрабілася Іюдэя святыняй Яго,
Ізраіль — мясцінай Яго.
3 Мора ўбачыла і ўцякло,
І Ярдан пацёк назад,
4 Горы ўзыгралі як цяляты,
І ўзгоркі — як авечкі.
5 Чаму, мора, ўцякло ты?
І ты, Йардане, чаму назад пацёк?
6 Горы, чаму гуляеце як цяляты,
І халмы — як авечкі?
7 Ад твару Божага трапеча зямля,
Ад твару Бога Якава,
8 Што ператварае каменні ў азёры водныя,
І скалы — у водныя крыніцы.
9 Не нам, Божа, не нам, но імю Твайму слава належыць
Па міласэрнасці Тваёй і праўдзе.
10 Да не калі кажуць паганыя:
«Дзе ж Бог іхні?»
11 Бог наш на небе і на зямлі,
Усё, што жадае, сатворыць.
12 Балваны паганых з срэбра і золата —
Справа рук чалавечых.
13 Маюць вусны, але не кажуць,
Вочы маюць, але не бачаць,
14 Вушы маюць, але не чуюць,
Насы маюць, але няма нюха ў іх,
15 Рукі маюць, але ж не адчуваюць, ногі маюць, але ж не пойдуць,
Не ўсклічуць сваім голасам.
16 Падобныя да іх зробяцца і тыя, хто сатварыў іх, І хто спадзяецца на іх.
17 Дом Ізраіляў спадзяецца на Бога,
Бо Памочнік і Абаронца іх ёсць.
18 Дом Ааронаў спадзяецца на Бога,
Бо Памочнік і Абаронца іх ёсць.
19 Багабаязныя спадзяюцца на Бога,
Бо Памочнік і Абаронца іх ёсць.
20 Бог узгадаў нас і дабраславіў нас,
Дабраславіў дом Ізраіляў, дабраславіў дом Ааронаў,
21 Дабраславіў багабаязных,
І малы́х і вялікіх.
22 Няхай дадасць Бог вам,
Вам і дзецям вашым.
23 Дабраславеныя вы Богам,
Што сатварыў зямлю і неба.
24 Неба нябеснае Богу,
А зямлю даў сынам чалавечым.
25 Не мёртвыя ўсхваляць цябе, Божа,
І не ў пекла зышоўшыя.
26 Але мы, жывыя, дабраславім Бога
Ад гэтага часу і назаўсёды.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 113 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.