1 Псалом Давіда

Навошта народы мітусяцца,
І людзі задумляюць марнае?
2 Ўзняліся цары зямныя,
З панамі падняліся на Бога і на Памазанага Яго:
3 «Скінем з сябе ярмо Іх
І ад кайданоў Іх пазбавімся».
4 Небажыцель пасмяецца з іх,
Бог пасварыцца на іх.
5 Тады мовіць у гневе Сваім,
І лютасцю Сваёю змяце іх:
6 «Я Божы Цар над Сіёнам,
Святою гарою Ягонай.
7 Слухайце наказ Божы, што Бог да Мяне кажа:
Сыне Ты Мой, Я нарадзіў Цябе.
8 Прасі да Мяне, і дам Табе ў статак народы зямныя
І ўсю зямлю ад краю да краю ва ўладанне Табе.
9 Ты папасеш іх жалезным жазлом,
Разбурыш, як тыя гліныя жбаны».
10 Таму зразумейце, зямныя цары,
І, суддзі зямлі, навучыцеся.
11 Са страхам служыце да Бога,
І радуйцеся ў трапятанні Яму.
12 Прыміце наказ гэты, да не калі Бог прагнявіцца,
Каб не загінулі на няправым шляху,

Бо неўзабаве ўзгарыцца лютасць Ягоная.
Шчаслівы тыя, хто спадзяюцца на Бога.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 2 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.