1 Чаму народы бунтуюцца, і людзі дарэмнае задумляюць?
2 Узьнімаюцца цары зямныя, і князі радзяцца адзін з адным супраць Госпада й Памазанца Ягонага:
3 Парвема кайданы іх і путы іхнія скіньма з сябе!
4 Той, што жыве ў небе, сьмяецца: Госпад зьдзекуецца над імі.
5 І кажа да іх у гневе Сваім і ярасьцяй Сваею пужае іх:
6 Гэта Я паставіў Цара Майго на Сыоне, гарэ Маёй сьвятой!
7 Дайце мне абвясьціць, што Госпад сказаў да мяне: Ты-ж Сын Мой, сягоньня спарадзіў Я Цябе!
8 Зажадай ад Мяне, і дам Табе народы зямлі ў спадчыну і межы зямныя ў валаданьне Табе.
9 Паліцай зялезнай паб’еш іх, быццам начыньне глінянае скрышыш.
10 Дык апамятайцеся, цары, зразумейце перасьцярогу, судзьдзі зямныя!
11 Служыце Госпаду са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем.
12 Слаўце Сына, каб не разгневаўся, ды каб вы ня згінулі на дарозе сваей, бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Яго! Шчасьлівыя ўсе, што ў Ім прыпынку шукаюць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 2 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.