1 Кіраўніку хору: на лад: Не загубляй! Песьня Давідава.
2 Ці запраўды выслаўляеце, судзьдзі, прысуд справядлівы? Ці судзіце людцаў па праўдзе?
3 Не! Беззаконнае робіце вы! Злачынствы рук вашых на зямлі на вагу кдадзецё!
4 Ад нараджэньня свайго адступіліся людзі бязбожныя; ад улоньня маткі сваёй блукаюцца й кажуць ілжу.
5 У іх атрута, як яд у зьмяі, у гада глухога, што вушы свае затыкае
6 і ня чуе слоў чарадзея, які заклінаці ўмее.
7 Божа, у вуснах іх зубы скрышы ім! Зламай зубы львянятам, о Госпадзе!
8 Няхай счэзнуць яны, як вада, што разьлілася; няхай паламаюцца стрэлы ім, як будуць нацягіваць!
9 Няхай счэзнуць яны, як сьлімак, што ледзьве паўзе! Няхай яны сонца ня ўбачаць, як неданосак жанчыныі
10 Перш, чымся вашы гаршчкі угледзяць агонь ад цярніны, хай раскідае вецер цярніну, пакуль яшчэ сьвежа й распалена.
11 Зрадзее пабожны, бачучы помсту; абмые ён стопы свае ў крыві бязбожнікаў!
12 І скажуць людзі: Дык ёсьць справядлівым аддзяка! Запраўды, запраўды ёсьць Бог, Які на зямлі чыніць суд!