1 Песьня ўзыходжаньня. Давідавая,
Калі-б ня было з намі Госпада, — скажы, о Ізраіль! —
2 калі-б ня было з намі Госпада, як людзі супраць нас паўставалі,
3 дык яны-б нас жывымі тады праглынулі, як іх гнеў распаліўся на нас.
4 Тады-б воды нас затапілі, паток нас заліў-бы,
5 тады-б пранясьліся над намі воды бурлівыя.
6 Багаслаўлены Госпад, што нас не аддаў іх зубам, як здабычу.
7 Душа наша ўцякла, быццам птушка з сіла паляўнічага: сець парвана, і вось мы на волі!
8 Наша ўспамога — у імені Госпада, Які неба стварыў і зямлю.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 124 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.