1 Ля рэк Бабілёнскіх сядзелі мы там ды плакалі, Сыон успамінаючы.
2 На вербах сярод яго мы вешалі нашыя арфы;
3 бо тыя, што нас паланілі, там песьні ад нас вымагалі, і насьмешнікі нашы — вясёласьці: А ну, засьпявайце нам з песьняў Сыонскіх!
4 Як-жа пяяці нам песьню Гасподню ў чужой старане?
5 Калі, Ерузаліме, я забуду цябе, хай адсохне правіца мая!
6 Хай язык мой прыліпне да гартані маёй, калі я ня буду помніць цябе, калі Ерузалім не пастаўлю за найвышэйшую радасьць маю!
7 Прыпомні, Госпадзе, сыном Эдомскім дзень Ерузаліму, як крычэлі яны: Далоў яго! Руйнуйце яго, руйнуйце аж да падвалінаў!
8 О, дочка Бабілёнская, ты спусташэльніца! Шчасьлівы той, хто адплоце табе за ўсё, што ты нам зрабіла!
9 Багаслаўлены, хто дзіцянятак тваіх, схапіўшы, паб’е аб каменьне.