1 Кіраўніку хору: псальм Давідавы. Дзеля пяяньня.
2 На Цябе надзея, Табе, о Божа, хвала на Сыоне; няхай споўнены будуць Табе абяцаньні.
3 Ты, што чуеш малітву, — да Цябе ўсё жывое імкнецца.
4 Віны мае перамаглі мяне; але Ты пакрываеш праступкі нашы.
5 Шчасьце таму, каго выбраў Ты і прыблізіў, каб жыў ён у сенях Тваіх; насычаціся будзем дабром Твайго дому, сьвятога храму Твайго.
6 Страшнымі ўчынкамі даеш нам адказ паводле Тваёй справядлівасьці, Божа, — Ты, што ёсьць наша спасеньне, усіх канцоў сьвету й далёкага мора надзея!
7 Што ўгрунтаваў Сваёй сілаю горы і моцаю падперазаўся.
8 Што ўсьцішаеш шум мора, шум хваляў ягоных і хваляваньне народаў.
9 Дык жыхары канцоў сьвету далёкіх баяцца знаменьняў Тваіх: землі на ўсходзе й на захадзе Ты славіць Цябе пабуджаеш.
10 Ты адведаў зямлю й напаіў яе; Ты яе ўзбагачаеш мнагаводным Божым патокам. Ты прыгатоўваеш хлеб для яе, бо гэтак спасобіш зямлю.
11 Ты навадняеш разоры яе і скібы яе разрыхляеш, дажджовымі кроплямі яе разьмякчаеш, багаславіш яе ўраджаі.
12 Ты год завяршаеш дабратою Тваёй, і тукам сьцежкі Твае аплываюць.
13 Парастаюць буйна пожні і стэпы, і ўзгоркі радасьцяй падпяразваюцца.
14 Пасьвішчы стадамі авец апранаюцца, і даліны атулены жытам: і радасна міжы сабой гукаюць, і песьні пяюць.

Примечания к тексту

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 65 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.