1 Кіраўніку хору: на лад: Лілеі. Псальм Асапавы.
2 Пастыру Ізраіля! Пачуй! Ты, што, як авечак, водзіш Язэпа, што над Хэрубінамі сядаеш, зьяві Сябе!
3 Перад Яхрэмам і Бэніямінам і перад Манассай узьнімі Ты сілу Сваю і выйдзі нам на ўспамогу!
4 Божа, вярні нас назаді Няхай аблічча Тваё нам зазьяе, і спасемся!
5 Госпадзе, Божа нябесных сілаў, дакуль будзеш Ты ў гневе пры малітве народу Твайго?
6 Ты іх хлебам сьлёзным карміу і шчодра сьлязамі паіў іх.
7 Ты зрабіў з нас прадмет барацьбы дзеля нашых суседзяў, і ворагі нашы зьдзекі строяць над намі.
8 Божа сілаў! Адбудуй Ты нас! Зазьяй абліччам Тваім, і спасемся!
9 Ты куст вінаградны вынес з Эгіпту, выгнаў народы й яго пасадзіў.
10 Ты расчысьціў месца яму, і ён укараніўся ды напоўніў зямлю.
11 Горы пакрыліся ценем ягоным, а вецьце яго, як кедры Божыя.
12 Ён галіны свае пусьціў аж да мора, а парасткі сваі да ракі.
13 Чаму Ты раскінуў агарожу ягоную, і кожын, хто міма праходзе, абрывае яго?
14 Вяпрук лясны падкапывае яго, і зьвер палявы аб’ядае яго.
15 Божа сілаў! Павярніся, зірні з неба, паглядзі й адведай вінаграднік гэты!
16 Захавай тое, што правіца Твая пасадзіла, ды парасьці, што Ты для Сябе ўзмацаваў.
17 Ён агнём апалены ды пасечаны і гіне ад гневу аблічча Твайго.
18 Хай рука Твая будзе над мужам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе!
19 Мы-ж ад Цябе не адступімся; ажыві нас, і мы будзем імя Тваё прызываці.
20 Госпадзе, Божа сілаў нябесных! Вярні нас назад! Няхай зазьяе аблічча Тваё, і спасемся!

Примечания к тексту

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 80 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.