1 Псальм Давідавы.
Госпадзе, клічу Цябе! Пасьпяшы да мяне! Зваж на голас мой, калі Цябе прызываю!
2 Няхай будзе малітва мая, як кадзідла прад абліччам Тваім, а рук маіх узьніманьне — як ахвяра вячорная!
3 Пастаў, Госпадзе, варту вуснам маім, сьцеражы дзьверы вуснаў маіх!
4 Ня дай сэрцу майму да благога схіляцца ды чыніць беззаконнае з ліхімі людзьмі; ня дай, каб ласотак іх я каштаваў.
5 Няхай мяне б’е справядлівы — то-ж ласка; няхай мяне дакарае — гэта-ж найлепшы алей, што галаве маёй не пашкодзіць; але малітва мая — проці злачынстваў іхніх.
6 Іх судзьдзі па скалах расьцярушаны, але чуюць словы мае, як лагодныя яны.
7 Быццам хтось землю гарэ і трушчыць, так крышаць і нас: косьці нашыя сыплюцца ў ляпу бяздоньня.
8 Але к Табе, Госпадзе, мой Валадару, вочы мае скіраваны: у Цябе я шукаю патолі, не адапхні Ты маёй душы.
9 Захавай Ты мяне ад сецяў, што мне яны настаўлялі, ад западні злачынцаў.
10 Няхай пападуцца — адзін за адным — бязбожныя ў сеці свае, а я абміну іх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 141 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.