1 Альлілуя!
Хвалеце Госпада, бо добры Ён, бо ласка Яго навекі.
2 Хто выскажа магутнасьць Госпада, абвесьціць усю славу Ягоную?
3 Шчасьлівыя тыя, што праўду захоўваюць і ў кожну часіну справядлівасьць чыняць.
4 Успамяні аба мне, о Госпадзе, праз ласкавасьць да народу Твайго! Адведай мяне з успамогай Сваёй,
5 каб мне ўсьцешыцца дабрабытам выбранцаў Тваіх, каб мне радавацца радасьцяй народу Твайго, з Тваёй спадчынай разам хваліціся!
6 Саграшылі мы ды з бацькамі нашымі, правініліся й беззаконьне чынілі.
7 Бацькі нашы ў Эгіпце ў цям не ўзялі цудаў Тваіх, ня помнілі ласк Тваіх множства ды проці Ўсявышняга паўставалі ля мора Чырвонага.
8 Але Ён дапамог ім дзеля іменьня Свайго, каб зьявіці магутнасьць Сваю.
9 Крыкнуў Ён мору Чырвонаму, і яно высахла; і правёў іх праз бяздоньне, як праз стэп.
10 І вырваў іх із рук ненавісьніка іхняга, і вйзваліў із рук ворага.
11 Воды пакрылі перасьледавацеляў іхніх, і ніводзін із іх не астаўся.
12 Ды хоць і паверылі словам Ягоным і пяялі хвалу Яму,
13 але хутка аб дзеяньнях Яго забыліся, не даждаліся прысуду Яго.
14 Захапіла іх жадоба ў стэпох, пачалі Бога яны спакушаць у пустыні.
15 І даў Ён ім, чаго зажадалі, але паслаў зьнемажэньне на іх.
16 І пазайздросьцілі Майсею ў таборы, Аарону, сьвятому Гасподняму.
17 Тады расступілася зямля й праглынула Датана ды пакрыла банду Авірамаву,
18 і бухнуў агонь пад бандаю, і спаліла полымя бязбожнікаў.
19 Яны зрабілі цяля пад Харыбам і ніцма сукланіліся перад ідалам;
20 і замянілі Славу сваю на абраз быка, што траву жарэ.
21 Яны Бога забылі, Збавіцеля свайго, Які вялікае ўчыніў у Эгіпце,
22 цуды ў зямлі Хамавай, страшное ля мора Чырвонага.
23 Дык хацёў Ён вынішчыць іх, калі-б не Майсей, выбранец Ягоны, што стануў у прорве прад Ім, каб ярасьць Яго ад зьнішчэньня іх адхіліць.
24 Пасьля адракліся ад зямлі пажаданае, не паверылі слову Ягонаму.
25 Наракалі ў палатках сваіх, ня слухаліся голасу Госпада.
26 Дык падняў Ён руку Сваю, каб іх трупам пакласьці ў пустыні
27 і насеньне іх між паганаў расьцярушыць і рассыпаць іх па зямлі.
28 Яны прыляпіліся да Баал-Пэгора і елі ахвяры мёртвых
29 ды абуралі Яго паступкамі сваімі, і тады на іх напаў мор.
30 Дык паўстаў на суд Пінэас, і тады мор прыпыніўся.
31 І залічана яму гэта за праведнасьць з роду ды ў род навекі.
32 Пасьля яны Бога ўгнявілі ля водаў Мэрыбскіх, і за іх пацярпеў Майсей.
33 Бо гэтак дадзелі духу ягонаму, што неразважна гаварыў вуснамі сваімі.
34 Яны ня зьнішчылі народаў, як ім Госпад казаў,
35 а з паганамі зьмяшаліся ды спраў іхніх навучыліся
36 і ідалам іхнім служылі, што сеткай сталіся для іх,
37 бо чартом у ахвяру сыноў і дачок сваіх прынасілі
38 і пралівалі бязьвінную кроў, кроў сыноў і дачок сваіх, што ў ахвяру ідалам Канаанскім яны прынасілі, і зямля ад крыві апаганілася.
39 І апаганілі сябе ўчынкамі сваімі, блуд рабілі паступкамі сваімі.
40 І ўзгарэўся гнеў Госпада на народ Ягоны, абрыдла Яму спадчына Яго.
41 І аддаў іх у рукі паганаў, і запанавалі над імі тыя, што іх ненавідзелі.
42 І ўціскалі іх ворагі іх, і іх моцы яны пакарыліся.
43 Шмат разоў Ён іх выбаўляў, ды яны гнявілі Яго справамі сваімі й паніжаны бывалі за беззаконьне сваё.
44 І ўсё-ж зважаў на іх гора, пачуўшы маленьне іх,
45 і ўспамінаў запавет Свой з імі, шкадаваў праз ласкавасьць Сваю вялікую.
46 І будзіў Ён спогад да іх у ўсіх, што іх паняволілі.
47 Успамажы нас, Госпадзе, Божа наш, і зьбяры Ты нас разам ад гэтых паганаў, каб нам славіць сьвятое імя Тваё і славай Тваёю хваліцца!
48 Багаслаўлены Госпад, Бог Ізраілявы, ад веку й да векуі І няхай скажа ўсенькі народ: Амін! Альлілуя!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Псальмаў, Псальм 106. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Псальмы, Псальм 106 в переводах:
Псальмы, Псальм 106, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.