1 Псальм Давідавы. Навука.
Шчасьлівы, каму даравана беззаконьне, каму пакрыты грахі яго.
2 Шчасьлівы чалавек, якому не палічыць Госпад правіннасьцяў ягоных, і ў душы якога няма ілжы.
3 Пакуль я маўчаў, сохлі косткі мае ад няўпыннага стагнаньня майго,
4 бо дзень і ноч абцяжала мяне рука Твая; сокі мае павысахлі, быццам у летнюю сьпёку. (Зэля)
5 Дык прызнаўся Табе ў граху маім і ня ўкрыў беззаконьня майго; я сказаў: Вызнаваю Госпаду праступкі мае! — і Ты дараваў мне віну грэху майго. (Зэля)
6 Дык няхай кожны пабожны моліцца да Цябе ў часе, калі Бог дае знайсьці Сябе; хаця-б і вялікія воды разьліліся, Яго не дасягнуць яны.
7 Ты — заслона мая! Ты мяне ад бяды захаваеш, радасьцяй спасеньня акружыш мяне. (Зэля)
8 Навучу цябе й пакажу табе сьцежку, якой ты павінен ісьці, і дам табе раду, бо вока Маё над табою.
9 Ня будзьце, як коні ды мулы, што развагі ня маюць: вуздой і цуглямі ў шчэляпах трэ іх зануздаць, каб пакарыліся табе.
10 Бязбожніку шмат тугі выпадае, а хто спадзяецца на Госпада, таго Ён ласкай Сваёй агартае.
11 Радуйцеся ў Госпадзе і весяліцеся, пабожныя! Радуйцеся ўсе, шчырыя сэрцам!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 32 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.