1 Пры Табе, о Госпадзе, шукаю прыпынку. Ня дай мне навек асароміцца!
2 Збаў нас, вызваль мяне паводле Тваёй справядлівасьці! Прыхілі да мяне Тваё вуха і дай мне ўспамогу!
3 Будзь мне скалой, што бароніць мяне, цьвярдыняю моцнай, каб мне памагчы; бо Ты і скала і цьвярдыня мая.
4 З моцы бязбожнага вызваль мяне, Божа мой, з рукі беззаконнага і прыгнятацеля.
5 Бо Ты, о Госпадзе, надзея мая, спадзяваньне маё змалку год!
6 На Цябе я здаваўся ад матчына чэрава; з улоньня маткі Ты вывеў мяне; дык навекі Табе хвала ад мяне!
7 Шмат хто глядзіць на мяне, як на дзіва; але Ты мне заслона магутная.
8 Вусны мае поўны славы Тваёй, што-дня яны славяць веліч Тваю.
9 Не адцурайся мяне ў маёй старасьці; калі счэзнуць сілы мае, Ты не пакінь мяне!
10 Бо змаўляюцца ворагі мае на мяне, і тыя, што сочаць за душою маёй, раяцца міжы сабою,
11 кажучы: Бог пакінуў яго; дык ганіцеся за ім і схапіце яго, бо няма ў яго абаронцы!
12 Божа, ня будзь далёка ад мяне! Пасьпяшы, мой Божа, на помач да мяне!
13 Каб былі асаромлены й зьнішчаны тыя, што ненавідзяць душу маю! Каб ганьбай і сорамам тыя пакрыліся, што жадаюць нядолі маёй!
14 Я-ж заўсёды буду чакаць і множыць славу Тваю.
15 Справядлівасьць Тваю будуць вусны мае абвяшчаць, пра збаўленьне ўсьцяж гаварыць, бо ім лічбы ня ведаю я!
16 Выступаць буду сілай вялікаю Госпада, буду славіць Тваю справядлівасьць, толькі Тваю!
17 Змалку дзён Ты вучыў мяне, Божа, і дагэтуль я цуды Твае абвяшчаю.
18 І да старасьці, і да сівізны не пакідай мяне, Божа, пакуль я пра сілу Тваю не накажу пакаленьню вось гэтаму ды пра моц Тваю — ўсім, што народзяцца йшчэ.
19 Бо справядлівасьць Твая, о Божа, ажно да неба высокая; вялізнае, Божа, Ты учыніў, каму-ж зраўняцца з Табою?
20 Ты нам даў перажыць многа бед і нягод, але Ты ажывіш нас нанова і з бяздоньняў зямлі зноў выцягнеш нас.
21 Ты памножыш сілу маю і пацешыш мяне;
22 дык і я на псалтыры, мой Божа, буду хваліці Цябе і праўду Тваю! Буду на гусьлях іграці Табе, о Сьвяты Ізраіля!
23 Радыя вусны мае, як Табе я пяю, і душа мая, што Ты спас яе.
24 І язык мой будзе што-дня абвяшчаць справядлівасьць Тваю, бо сорам і стыд на тых, што мне ліха шукаюць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Псальмаў, Псальм 71. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Псальмы, Псальм 71 в переводах:
Псальмы, Псальм 71, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.