1 Псальм Асапавы. Які добры Бог для Ізраіля, для тых, што чыстыя сэрцам!
2 Мае-ж ногі чуць незахісталіся, чуць не пакаўзнуліся стопы мае.
3 Бо распаляўся я супраць гордых, бачучы шчасьлівы лёс бязбожнікаў,
4 што не зазнаюць гора ніякага, цёла-ж крэпкае ў іх і добра ускормлена,
5 і ў бяду яны не пападуцца як іншыя людзі, і туга невядома для іх, што ў іншых людзей.
6 Дзеля гэтага пыха — нашыйнік іх, гвалт замест вопраткі іх атуляе.
7 З перасычэньня паходзяць грахі іх, цераз край пераліваюцца думкі іх сэрца.
8 Над усім яны зьдзекуюцца й зласьліва абмаўляюць; звысака гавараць аб нядолі.
9 Да неба ўзьнімаюцца вуснамі сваімі, язык жа іхні па зямлі гуляе.
10 Дык туды-ж і народ Яго зварачаецца і п’е ваду поўнаю чарай.
11 Яны кажуць: Як Богу аб гэтым даведацца? Ці меў-бы веданьне аб тым Найвышэйшы?
12 Вось гэткія ёсьць бязбожнікі, ды ў поўным спакоі зьбіраюць яны свае скарбы.
13 А ці-ж гэта зусім дарэмна, што я захаваў сваё сэрца ў чыстасьці дый у нявіннасьці рукі мае абмываў,
14 мяне-ж усьцяж мучылі, й кожную раніцу цярпеў я кару маю?
15 Калі-б я падумаў: Гэта я буду расказваць!, я-б гэтым адрокся ад роду сыноў Тваіх!
16 І пачаў разважаці я, каб сьцяміць гэта, і нядоляй здавалася гэта ў маіх у вачох,
17 ажно пакуль не ўвайшоў я да Божай Сьвятыні ды не пазнаў іх канца.
18 Але, на коўзкім стаўляеш іх груньце і на пагібель скідаеш!
19 Вось яны мігам зьніштожаны, згінулі, счэзьлі ад страху!
20 Як сном пасьля прабуджэньня, так Ты грэбуеш, Госпадзс, устаўшы, вобразам іхнім.
21 Калі сэрца маё занямела і нутро маё калацілася,
22 дык я розум утраціў і ня ведаў нічога, ды быў прад Табой, як жывёла.
23 Але астаўся я пры Табе назаўсёды! Ты трымаеш мяне за правую руку маю.
24 І вядзеш Ты мяне паводле Тваёй пастановы, і посьле сустрэнеш мяне ды ў пашане.
25 Каго-ж маю на небе? І на зямлі — кром Цябе — не жадаю нічога.
26 Хаця-б зьнямагалі мае цела і сэрца, Бог скала майго сэрца й удзел мой навекі.
27 Бо, запраўды, гінуць тыя, што ад Цябе адыходзяць; Ты нішчыш кожнага, хто ад Цябе адступіўся.
28 Для мяне-ж блізкасьць Бога ёсьць шчасьце; надзею маю паклаў я ў Госпадзе, каб паведаць усе Твае ўчынкі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 73 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.