1 Чаму стаіш воддаль, Госпадзе, хаваешся ў часе напасьці?
2 Праз сваволю бязбожнікаў мусіць палохацца ўбогі; пападаецца на хітрыках, што яны павыдумлялі.
3 Бо выхваляе бязбожнік, што яму жадаецца, грабежца пахваляе і разам зьняважае Госпада.
4 Бязбожнік у пысе сваёй пагарджае Госпадам: Ня ўзышча! Няма Бога! — вось усе думкі ў яго.
5 Што ён пачынае, усё ручыць яму; суды Твае высака ад яго аддалёныя; на ўсіх сваіх ворагаў грэбліва дзьмухае ён.
6 Ён гаворыць у думцы сваёй: Ніколі я не пахіснуся, з роду ў род у бяду не пападуся.
7 Вусны ягоныя поўны праклёнаў, крывадушнасьці й зьдзеку; пад языком у яго — мука й пагібель.
8 Ён сядзіць у засадзе на пазадворках, украдня забівае нявінных; вочы ягоныя сочаць за нешчасьлівым,
9 ён падпілноўвуе ў засадзе, быццам леў у гушчары сваім; сочыць, каб улавіць убогага; хапае гаротніка, уцягваючы яго ў свае сеці;
10 ён туліцца к зямлі, падкрадаецца, і ад моцы ягонае гіне многа нешчасьлівых.
11 Ён кажа ў сэрцы сваім: Бог забыўся, закрыў аблічча Сваё, ня ўбачыць ніколі!
12 Паўстань, Госпадзе Божа! Узьнімі руку Тваю, не забывайся аб прыгнечаных!
13 Чаму бязбожнік зьняважае Бога, кажучы ў сэрцы сваім: Ты ня ўзышчаш!?
14 Ты-ж бачыў гэта! Бо Ты пазіраеш на муку й гора, каб узяць у руку Сваю. Табе пакідае іх нешчасьлівы; Ты — помач сіраце.
15 Зламай руку бязбожніку, прыпомні нягодніку беззаконьне ягонае, каб болей яго не знайсьці!
16 Госпад — Цар навекі, назаўсёды; пагане счэзнуць із зямлі Яго.
17 Ты чуеш пажаданьні пакорных, Госпадзе! Ты ўмацняеш сэрцы ім, Ты схіляеш вуха Тваё,
18 каб даць справядлівасьць сіраце і прыгнечанаму. Няхай людзі сьмяротныя адгэтуль не палохаюцца больш на зямлі!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 10 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.