1 Альлілуя!
Слаўлю я Госпада ўсім сэрцам пасярод пабожных і ў зграмаджэньні.
2 Вялікія дзеяньні Госпада, дастойны яны ўвагі ўсіх, што любуюцца імі.
3 Дзела Яго — краса і веліч, і справядлівасьць Яго — навекі.
4 Ён памятнымі зрабіў цуды Сваі; Госпад ласкавы і міласэрны.
5 Тым, што баяцца Яго, Ён пажыву дае; навекі Свой запавет памятае.
6 Народу Свайму зьявіў дзел Сваіх сілу, даючы ім спадчыну народаў.
7 Дзела рук Ягоных — праўда й справядлівасьць; усе запаведзі Яго — пэўныя,
8 замацаваныя на вечныя вякі, у праўдзе й шчырасьці выпаўненыя.
9 Збаўленьне паслаў Ён народу Свайму, навекі запавет Свой паставіў; сьвятое й страшное імя Ягонае!
10 Страх перад Госпадам — пачатак мудрасьці; добры розум усе здабываюць, што спаўняюць загады Яго. Хвала Яго — навекі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 111 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.