1 Альлілуя!
Шчасьлівы той муж, што баіцца Госпада і шчыра любіць запаведзі Яго.
2 Магутным будзе семя яго на зямлі; багаслаўлены будзе род пабожных.
3 Дастатак і багацьце ў доме ягоным, і справядлівасьць яго трывацьме навекі.
4 Усходзе ў цемры сьвятло пабожным; яно ласкавае й міласэрнае й справядлівае.
5 Шчасьціць таму, хто міласэрны й пазычае; хто справы свае вядзе водле права!
6 Бо ён ніколі не пахісьнецца; вечная памяць будзе ўдзелам пабожнага.
7 Нечага баяцца яму весткі благое; цьвёрдае сэрца яго, поўна надзеі на Госпада.
8 Бясьпечна сэрца ў яго, ня будзе палохацца ён, дакуль угледзіць гібель сваіх прыгнетацеляў.
9 Раздаваў ён шчодра, абдорываў убогіх; справядлівасьць яго навекі трывае, рог яго ў славе ўздымаецца.
10 Угледзіць гэта бязбожны ды будзе злаваць; скрыгатаць ён будзе зубамі й загіне; загіне й жаданьне бязбожнага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 112 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.