1 Альлілуя! Слаў, душа мая, Госпада!
2 Хваліць буду Госпада, пакуль жыву; пяяць буду Богу майму, пакуль істную.
3 Не спадзявайцеся на князёў ды на чалавека: няма спасеньня ў яго!
4 Выйдзе дух із яго, і ізноў зямлёю ён зробіцца; у той-жа дзень счэзнуць і мысьлі яго.
5 Шчасьлівы, каму Бог Якубаў дае ўспамогу, надзея чыя — на Госпада, Бога яго,
6 Каторы неба стварыў і зямлю, мора ды ўсё, што ў ім, Каторы вернасьць навекі хавае,
7 Каторы прыгнечаным дасьць справядлівасьць, галодным хлеба дае. Госпад вызваляе вязьняў,
8 Госпад расчыняе вочы сьляпым, Госпад падыймае ўцісьнёных, Госпад любіць пабожных.
9 Госпад ахоўвае захаджалых, памагае сіротам і ўдовам, але шлях бязбожнікаў блутае.
10 Госпад будзе Царом навекі, твой Бог, Сыоне, з роду ды ў род! Альлілуя!