1 Песьня ўзыходжаньня.
Прыпомні, Госпадзе, Давіда й усе яго беды!
2 Як ён Госпаду кляўся, даваў абяцаньне Сільнаму Якубаваму:
3 Не ўвайду я ў палатку маю, ня ўзыйду на пасьцель майго ложка,
4 ня дам вачам маім сну й павекам маім дрымоты,
5 пакуль не знайду месца для Госпада, сялібы для Сільнага Якубавага!
6 Вось, мы чулі аб ім у Яфраце ды знайшлі на прасторах лясістых.
7 Хадзем у сялібу Ягоную, суклонімся прад падножжам стоп Яго.
8 Вырушы-ж, Госпадзе, да месца супакою Твайго, Ты і скінія моцы Тваёй!
9 Хай сьвяшчэньнікі Тваі праўдай апрануцца, хай сьвятыя Тваі весяляцца!
10 Дзеля Давіда, раба Твайго, памазанцу Твайму не адмоў!
11 Кляўся Госпад Давіду вернай прысягай і ад яе не адступіцца: Таго, хто ёсьць плод твайго чэрава, пасаджу на пасадзе тваім.
12 І калі будуць сыны Тваі пілнавацца Майго запавету ды аб’яваў Маіх, што буду іх навучаць, дык і іх сыны будуць навекі сядзець на пасадзе тваім.
13 Бо Госпад выбраў Сыон, на сялібу Сабе пажадаўшы, ды мовіў:
14 Вось месца Майго супакою навекі: тут буду жыць, бо яго ўпадабаў.
15 Багаслаўляць буду шчодра ежу яго, убогіх яго насычу хлебам.
16 Сьвяшчэньнікаў ягоных апрану спасеньнем, і радавацца будуць пабожныя яго.
17 Там Я ўзрашчу рог Давіду, там сьветач пастаўлю памазанцу Майму.
18 Ворагаў ягоных Я ганьбай пакрыю, на ім жа зьяць будзе карона яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 132 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.