1 Давідавы.
Багаслаўлены Госпад, цьвярдыня мая што рукі мае навучае вайны і пальцы — змаганьня.
2 Сіла мая й агарожа мая, цьвярдыня мая і Збавіцель, шчыце мой, Ты, на Каго спадзяюся, Хто народ мой мне паддае!
3 Чым, Госпадзе, ёсьць чалавек, што Ты аб ім рупішся, чым — сын чалавечы, што Ты на яго зварачаеш увагу?
4 Чалавек падобны да подмуху; жыцьцё яго — быццам цень мімалётны.
5 Нахілі Тваё неба, о Госпадзе, ды зыйдзі, дакраніся да гор, і узьнімуцца!
6 Блісьні маланкай ды іх расьцяруш, пашлі стрэлы Твае ды іх пражані!
7 Выцягні з высі руку Тваю, вызваль мяне і спасі ад водаў вялікіх, із рук чужакоў,
8 вусны якіх гавораць брахліва, правіца-ж — правіца ілжы.
9 Божа, я новую песьню Табе запяю, на арфе дзесяціструннай буду іграці Табе,
10 Табе, што царом даеш перамогу, што Давіда, раба Твайго, ад мяча пагібелі вызваліў!
11 Вырві мяне й ратуй мяне ад моцы чужынцаў, вусны якіх гавораць брахліва, правіца якіх ёсьць правіца ілжы.
12 Хай сыны нашы будуць, як саджанцы, узрашчоныя ў іх маладосьці; дочкі нашыя — быццам слупы вуглавыя ў палацы, што штучна высечаны.
13 Гумны нашы няхай будуць поўныя, на ўсякае збожжа багатыя; няхай плодзяцца нашы авечкі тысячмі й цьмамі на пасьвішчах нашых.
14 Няхай будуць тлустыя нашы валы; хай ня будзе ўзламаньня ні жаднае страты, ні плачу на вуліцах нашых!
15 Шчасьлівы народ, катораму гэтак шанцуе! Шчасьлівы народ, Богам якога ёсьць Госпад!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 144 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.