1 Псальм Давідавы: калі ён перад Абімэлехам удаваў варята і быў выгнаны ім ды пайшоў сабе.
2 Я буду хваліці Госпада кожную часіну; хвала Яго ўсьцяж будзе на вуснах маіх.
3 Госпадам будзе хваліцца душа мая; нешчасьлівыя пачуюць і разьвесяляцца.
4 Слаўце Госпада разам са мною, і ўзьвялічым імя Ягонае!
5 Я шукаў Госпада, і Ён даваў мне послух ды спасаў мяне ад усяго, чаго я баяўся.
6 Хто ўзіраўся на Яго, той быў асьветлены, і твару ягонаму не даводзілася бялець.
7 Вось нешчасьлівец, які гукаў, і Госпад пачуў яго ды вызваліў яго з усіх напасьцяў.
8 Ангел Гасподні вартуе каля тых, што баяцца Бога, і вызваляе іх.
9 Паспытайце й даведаецеся, які добры Госпад; шчасьлівы той чалавек, каторы ў Яго шукае патолі.
10 Бойцеся Бога, вы сьвятыя Ягоныя! Бо тыя, што баяцца Яго, ня ведаюць ні ў чым нястачы.
11 Львяты бядуюць і церпяць голад; але тыя, што шукаюць Госпада, ня церпяць ад нястачы якога-хоч дабра.
12 Хадзеце сюды, дзеці, паслухайце мяне: я навучу вас баяцца Госпада.
13 Хто ёсьць чалавек, які хоча жыці, жадае доўгага жыцьця, каб убачыць шчасьце?
14 Узьдзержывай язык свой ад ліхога і вусны свае ад слоў крывадушных.
15 Ухіляйся ад ліхога й рабі добрае; шукай супакою й рупіся аб яго.
16 Вочы Госпада на справядлівых скіраваны, а вушы Ягоныя — на плач іхні.
17 Але аблічча Госпада проці тых, што робяць ліхое, каб вынішчыць памяць аб іх на зямлі.
18 Справядлівыя крычаць да Госпада, і Ён чуе іх ды вызваляе іх з усіх іхніх бедаў.
19 Госпад блізкі да тых, што сэрца маюць зламанае, і памагае тым, у каго душа разьбітая.
20 Шмат мук у пабожнага, ды Госпад з усіх яго вызваляе;
21 Ён пілнуе ўсе косткі ягоныя, каб ніводнае не паламалі.
22 Ліха забець бязбожніка, і будуць каяцца тыя, што ненавідзяць Справядлівага.
23 Госпад спасае душы рабоў Сваіх, і ўсе, што шукаюць патолі ў Яго, ня будуць каяцца.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 34 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.