1 Псальм Асапавы. Навука. Чаму Ты, о Божа, нас назаўсёды адкінуў? Чаму ўзгарэўся Твой гнеў на гавечкі пасты Тваёй?
2 Успомні народ Твой, што Ты адпачатку прыдбаў Сабе, адкупіў, як спадчыну Сваю, гару гэту Сыонскую, на якой Ты асеў!
3 Зьвярні стопы Твае да руінаў адвечпых: усё чыста ў Сьвятыні вораг разбурыў.
4 Рыкаюць ворагі Твае пасярод Тваіх зграмаджэньняў; панастаўлялі знакоў сваіх замест нашых сьцягаў.
5 Яны падобны да тых, што ў гушчары лясным падыймаюць сякеру,
6 і цяпер тапарамі і молатам разьбу ўсю ў ёй (Сьвятыні) крышаць.
7 Яны пусьцілі з агнём Сьвятыню Тваю, сялібу іменьня Твайго апаганілі да грунту.
8 Сказалі ў сэрцы сваім: Усё зруйнуем дазваньня! — і ўсе месцы зграмаджэньняў Божых на зямлі папалілі.
9 Знакоў нашых ня бачым мы болей; няма больш прарока, і нікога няма, хто-б ведаў, дакуль гэта будзе.
10 Дакуль, о Божа, лаяцца будзе Твой вораг? Ці вечна зьняважаць будзе вораг імя Тваё?
11 Чаму стрымваеш руку Тваю і правіцу Тваю? Вым яе з-за пазухі Тваёй і ўдар па іх!
12 Аджа Бог ёсьць Цар мой спрадвеку, што ўспамогу даваў на зямлі.
13 Ты моцай Тваёй разьдзяліў мора, пачварам марскім галовы скрышыў у вадзе.
14 Ты скрышыў галаву левьятану, яго-ж аддаў на корм у пустыні.
15 Ты выкрасаў крыніцу й паток, Ты высушыў рэкі мнагаводныя.
16 Твой ёсьць дзень і ночка Твая: Ты стварыў сьвятло і сонца.
17 Ты ўсе межы назначыў зямлі; лета й зіму — Ты іх стварыў.
18 Успомні: вораг зьняважыў Госпада, а люд шалёны над імем Тваім зьдзекуецца!
19 Не аддай зьверу лютаму душу турка твайго; не забудзь навекі грамаду бяздольнікаў Тваіх.
20 Успомні запавет Твой! Бо ў закутках зямлі поўна месц гвалту.
21 Ня дай уцісьнёнаму адыйсьціся з сорамам: няхай нешчасьлівыя й убогія хваляць імя Тваё!
22 Паўстань, о Божа’ Вядзі справу Тваю! Успомні зьнявагі штодзённыя, што церпіш ад неразумнага.
23 Не забудзь Ты голасу ворагаў, каламучаньня праціўнікаў Тваіх, што ўсьцяж узьнімаецца!

Зноскі:

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Псальмаў, Псальм 74. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Псальмы, Псальм 74 в переводах:
Псальмы, Псальм 74, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.