1 Кіраўніку хору із сыноў Карэявых: псальм.
2 Чуйце гэта, усе народы! Зважайце ўсе, што жывеце ў сусьвеце!
3 Усе вы сыны чалавечыя — і багачы, і ўбогія.
4 Вусны мае мудрае кажуць, думкі-ж сэрца майго — развага.
5 Прыхілю вуха маё да прыповесьці, пад ігру гусьляў выкрыю загадку маю:
6 чаму мне палохацца ў дні няшчасьця, калі абступае мяне беззаконьне напасьнікаў маіх,
7 якія на сілы свае спадзяюцца ды множствам багацьця свайго нахваляюцца?
8 Ніхто выкупіць брата ня можа і даць за яго выкуп Богу,
9 (лішне дорага была-б цана за іх душу, дык навекі зрачыся гэтага мусіць),
10 каб жывы ён навекі астаўся ды ня ўгледзіў магілы.
11 Кожны бачыць: паміраюць мудрыя, і дурны ды шалёны разам прападаюць ды іншым багацьце сваё пакідаюць.
12 Магілы — памешканьне ім па век векаў, дамы ім на ўсенькую прышласьць, хаця-ж бы яны сваім імем назвалі цэлыя землі.
13 І чалавек у чэсьці доўга трываці ня будзе: ён да жывёлы падобны, што назарэз.
14 Гэткі лёс пэўных сябе і тых, каму словы іх даспадобы:
15 як авечкі, яны ў край сьмерці зыйдуць; сьмерць пасьвіць іх будзе; і нараніцы будуць на іх паляваць справядлівыя; сіла іх вычарпецца, магіла — жыльлё ім.
16 Маю-ж душу нызваліць Бог спад улады сьмяротнай краіны, бо Сам мяне прыйме.
17 Не абурайся, калі хто багацее, калі множыцца слава дому ягонага:
18 бо, як памрэ, нічога ня возьме з сабой із таго, і слава яго ня пойдзе за ім,
19 хаця-б за жыцьця душы ён сваей патураў, і людзі хвалілі цябе, калі добра рабіў для сябе.
20 Але ён пойдзе да роду айцоў сваіх, што не пабачаць ніколі сьвятла.
21 Чалавек у славе, ды без развагі, падобны да жывёлы, што назарэз.

Примечания к тексту

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 49 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.