Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 49 Псалтыр, 49 глава

1 Псалом Асафа. Бог багоў, Госпад прамовіў і паклікаў зямлю ад усходу сонца да захаду.
2 З Сыёну зьзяе пышнасьць красы Яго.
3 Бог бачна прыйдзе, Бог наш, і не змаўчыць: перад Ім агонь разгарыцца, а вакол Яго бура вялікая.
4 Ён пакліча неба з вышыні і зямлю судзіць народ свой.
5 Зьбярыце Яму праведнікаў Яго, што прынялі запавет Яго пры ахвярах,
6 і нябёсы абвесьцяць справядлівасьць Яго, бо Бог — судзьдзя.
7 «Слухай, народзе мой, Я буду гаварыць да цябе, Ізраілю, і засьведчу табе: Я — Бог, твой Бог.
8 Не за ахвяры твае буду дакараць цябе: цэлапаленьні твае заўжды перада Мною.
9 Не прыму цялятаў з дому твайго, ні казьлятаў ад статкаў тваіх,
10 бо Мае ўсе зьвяры лясныя, жывёлы ў горах і валы.
11 Ведаю ўсіх птушак нябесных, і краса палёў Мая.
12 Калі згаладаюся, не скажу табе, бо Мой сусьвет і ўсё, што яго напаўняе.
13 Ці ж буду есьці мяса валоў або піць кроў казлоў?
14 Прынясі Богу ахвяру хвалы, і споўні твае абяцаньні Усявышняму,
15 і пакліч Мяне ў дзень бяды, і Я выбаўлю цябе, а ты ўславіш Мяне».
16 А грэшніку сказаў Бог: «Што ты расказваеш пра Мае пастановы і маеш запавет Мой на вуснах тваіх,
17 а сам узьненавідзеў навучаньне і адкінуў назад словы Мае?
18 Калі бачыў злодзея, ты бег разам з ім і з чужаложнікамі быў заадно.
19 Вусны твае былі поўныя злосьці, язык твой сплятаў падман.
20 Ты, седзячы, гаварыў супраць брата твайго і сыну маці тваёй даваў дрэнны прыклад.
21 Такое ты чыніў, а Я маўчаў: ты меркаваў няправедна, што буду падобны да цябе. Я буду дакараць цябе і пастаўлю грахі твае перад тварам тваім».
22 Зразумейце гэта ўсе, што забываеце Бога, каб Ён часам ня выхапіў вас, — і ня будзе каму ратаваць.
23 Ахвяра хвалы праславіць Мяне, і вось гэта шлях, якім яўлю яму збаўленьне Маё.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 49 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.