Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 87 Псалтыр, 87 глава

1 Песьня. Псалом. Сыном Карэевым. Кіраўніку хору. На мэлёдыю Махалет. Навука Емана ізраільцяніна.
2 Госпадзе, Божа збаўленьня майго, я клікаў удзень і ўночы перад Табою:
3 хай дойдзе да Цябе малітва мая, нахілі вуха Тваё да просьбы маёй.
4 Бо душа мая напоўнілася злыбедамі, і жыцьцё маё да апраметнай наблізілася.
5 Я быў залічаны да тых, што зыходзяць у магілу, стаў быццам чалавек бездапаможны,
6 жывы сярод памерлых, што, як параненыя, ляжаць у магіле, пра якіх Ты ўжо ня памятаеш і якія адкінутыя ад рукі Тваёй.
7 Паклалі мяне ў рове глыбокім, у цемры і цені сьмерці.
8 На мне замацаваўся гнеў Твой, і Ты навёў на мяне ўсе хвалі Твае.
9 Ты аддаліў ад мяне знаёмых маіх: яны палічылі мяне агідай для сябе; мяне выдалі, і я апынуўся бяз выйсьця.
10 Вочы мае зьнемагліся ад гора: Цябе, Госпадзе, увесь дзень клікаў, да Цябе працягваў рукі мае.
11 Ці ж для памерлых будзеш чыніш цуды? Або лекары ўздымуць іх, і яны аддадуць хвалу Табе?
12 Ці раскажа хто пра міласэрнасьць Тваю ў магіле і пра праўду Тваю ў месцы гібелі?
13 Хіба ж цуды Твае стануць вядомымі ў цемры і праведнасьць Твая — у зямлі забыцьця?
14 А я, Госпадзе, клікаў Цябе, і зранку малітва мая апярэдзіць Цябе.
15 Чаму, Госпадзе, адкідаеш малітву маю, адвяртаеш твар Твой ад мяне?
16 Бедны я і ў цяжкасьцях ад маладосьці маёй; узьняўшыся, я зноў упакорыўся і зьняверыўся.
17 Нада мною прайшоў гнеў Твой, пагрозы Твае ўстрывожылі мяне:
18 яны атачылі мяне, як вада, увесь дзень усе разам мяне абступалі.
19 Ты аддаліў ад мяне сябра і блізкага ды знаёмых маіх ад пакутаў маіх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 87 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.