1 Песьня ўзыходжаньняў. Я ўзьняў вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе дапамога мая.
2 Дапамога мая ад Госпада, які стварыў неба і зямлю.
3 Ня дай пахіснуцца назе тваёй, і хай не задрэмле Той, хто ахоўвае цябе.
4 Дык вось, не задрэмле і не засьне Той, хто ахоўвае Ізраіля.
5 Госпад захавае цябе, Госпад — покрыва тваё па правай руцэ тваёй:
6 сонца не прыпячэ цябе ўдзень, а месяц не пашкодзіць уночы.
7 Госпад захавае цябе ад усяго благога, захавае Госпад душу тваю.
8 Госпад будзе ахоўваць тваё прыйсьце і твой выхад цяпер і давеку.