Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 72 Псалтыр, 72 глава

1 Псалом Асафа. Які добры Бог для Ізраіля, для праведных сэрцам!
2 А мае ногі мала не спатыкнуліся, ледзь не пасьлізнуліся ступні мае.
3 Бо я пазайздросьціў беззаконьнікам, гледзячы на спакой грэшнікаў:
4 бо няма шкадаваньня ў сьмерці іх, і яны стойкія ў выпрабаваньні іх;
5 не для іх клопаты людзкія, і яны не нясуць пакараньня, як іншыя людзі.
6 Дзеля гэтага пыха апанавала іх, яны апрануліся ў няправеднасьць і бязбожнасьць.
7 Як з тлушчу, выйдзе няправеднасьць іх, за нахілам сэрца пайшлі яны.
8 Думалі і гаварылі яны благое, няправеднае гаварылі высакамерна;
9 вусны свае ўзьнялі да неба, а язык іх хадзіў па зямлі.
10 Дзеля гэтага народ мой павернецца туды, і дні поўныя дастатку будуць у іх.
11 І казалі яны: «Як Бог даведаецца? І ці ёсьць розум ва Усявышняга?»
12 Вось гэтыя людзі — грэшнікі, а жывуць у дастатку, навек захавалі багацьце сваё.
13 І сказаў я: «Ці ж дарэмна захаваў я праведным сэрца маё і абмываў у нявіннасьці рукі мае?»
14 І я мучыўся ўвесь дзень, і ад ранку дакараў сябе.
15 Калі б я сказаў: «Буду разважаць так, як яны», я зламаў бы саюз з родам сыноў Тваіх.
16 І я намагаўся спазнаць гэта: цяжкасьці чакаюць мяне,
17 пакуль увайду ў сьвятыню Божую і зразумею канец іх.
18 Сапраўды, за хітрасьці іх Ты прызначыў ім злое, Ты скінуў іх, калі яны ўзьняліся.
19 Як жа яны прыйшлі ў запусьценьне! Раптам счэзьлі, згінулі за свае бясчынствы!
20 Як сон таго, хто ўстаў, так Ты, Госпадзе, за нішто палічыш вобраз іх у месьце Тваім.
21 Бо вось сэрца маё загарэлася, і нутро маё зьмянілася,
22 і я, пагарджаны і неразумны, стаў як жывёла перад Табою.
23 Але я заўсёды з Табою: Ты ўзяў мяне за правую руку,
24 радаю Тваёю вёў мяне і са славаю прыняў мяне.
25 Што для мяне ёсьць на небе? І, апроч Цябе, чаго на зямлі жадаць мне?
26 Зьнемагліся сэрца маё і цела маё, Божа сэрца майго і частка мая, Божа, давеку!
27 Бо вось згінуць тыя, што ад Цябе аддаляюцца: Ты зьнішчыў кожнага, хто праз распусту адышоў ад Цябе.
28 А мне добра прыхінуцца да Бога, ускласьці на Госпада надзею маю, каб у брамах дачкі Сыёну рабіць вядомай усю хвалу Тваю.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 72 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.