Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 59 Псалтыр, 59 глава

1 Кіраўніку хору. Пра тых, што маюць перамяніцца. Памятная песьня і навука Давіда,
2 калі спаліў Сырыю мэзапатамскую і Сырыю Цованскую і калі Іааў, вярнуўшыся, разьбіў у даліне Соль дваццаць тысяч ідумэяў.
3 Божа, Ты адкінуў нас і зруйнаваў нас, разгневаўся, але і памілаваў нас.
4 Ты страсянуў зямлёю і раскалоў яе: загаі яе трэшчыны, бо яна захісталася.
5 Ты явіў жорсткасьць народу Твайму, напаіў нас віном зьбянтэжанасьці.
6 Ты даў знак тым, што баяцца Цябе, каб уцякалі ад лука.
7 Каб любыя Твае маглі ўратавацца, збаў іх правай рукой Тваёй і выслухай мяне.
8 Бог прамовіў у сьвятыні сваёй: «Усьцешуся, і разьдзялю Сіхэм, і даліну палатак разьмеру.
9 Мой Галаад і мой Манасія, Ахрэм — моц галавы маёй, Юда — скіпетар мой.
10 Мааб — посуд надзеі маёй; на Ідумэю працягну абутак мой; іншапляменьнікі скарыліся Мне».
11 Хто ўвядзе мяне ва ўмацаваны горад? Або хто давядзе мяне да Ідумэі?
12 Ці ня Ты, Божа, які нас адкінуў? Ці ня выйдзеш, Божа, з нашымі сіламі?
13 Дай нам дапамогу ў бядзе, бо марны людзкі ратунак.
14 У Богу створым сілу, і Ён зьвядзе ў нішто тых, што перасьледуюць нас.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 59 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.