1 Кіроўцу хору. На прыладзе Шушан-Эдуф.
Пісанне Давіда для навучэння, калі ён біўся з Сірыяй Цаванскай,
2 І калі прыйшоў Іав, то знішчыў дванаццаць тысяч ідумеяў у Саланчаковай даліне.
3 Божа, адрынуў нас і зрынуў нас,
Разгневаўся на нас, але і ўшчодрыў нас.
4 Скалануў зямлю і згарнуў яе,
Але загаі разбурэнне яе, бо захісталася.
5 Даў ліха пабачыць людзям тваім,
Напаіў віном, як перад пакараннем.
6 Падаў зазнаку богабаязным,
Каб стрэлаў лука пазбегнулі.
7 Бо ўратуюцца палюблёныя Твае.
Ратуй рукою Тваёй і пачуй мяне.
8 Бог прамовіў у святой сялібе Сваёй:
«Узрадуюся і падзялю Сікіму і даліну сяліб замеру.
9 У Мяне Галаад і ў Мяне Манасій,
І Яфрэм — крэпасць галавы Маёй, Іюда — дзяржава Мая.
10 Мааў — судзіна спадзявання Майго, на Ідумею стане бот Мой,
Мне іншапляменнікі пакорацца».
11 Хто ўвядзе Мяне ў горад агароджаны?
Ці хто накіруе Мяне да Ідумеі?
12 Ці не Ты, Божа, што адрынуў нас,
І не жадаеш быць наперадзе войска нашага?
13 Даруй нам дапамогу ў бядотах,
Бо марна чакаць ад людзей дапамогі.
14 Богам зробімся дужыя
І Ён пераадолее ворагаў нашых.