1 Кіроўцу хору. Павучэнне сынам Карэя. Песня аб умілаваным.
2 Адрыгну сэрцам Маім слова добрае, распавем пра справы Мае Царскія,
Язык мой, як кій кніжніка хуткапішучага.
3 Найпрыгажэйшы з сыноў чалавечых! Цячэ дабрадар з вуснаў Тваіх,
Таму дабраславі Цябе Бог навекі.
4 Перавяжы мячом тваім бядро Свае, Волат,
У прыгажосці і дабрыні Сваёй.
5 І наляцы, і паспяшай, і валодай дзеля праўды, дзеля млоснасці і ісціны,
І дзіўна накіруе Цябе рука Божая.
6 Стрэлы Твае меткія, Дужы, падуць народы перад Табой,
Праніжаш сэрцы ворагаў Тваіх,
7 Прастол Твой, Божа, навекі вечныя,
Жазло праўды Тваёй — жазло Царства Твайго.
8 Палюбіў праўду і ўзнянавідзіў бяззаконне,
Таму памажа Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасці больш за датычных табе.
9 Смірна, алоя і касія на рызах Тваі,
У чартогах вытанчэнных ўзвяселяць Цябе.
10 Дачкі цароў аддаюць гонар Табе,
Паўстала Царыца па правую руку тваю у вопратках залатых, найпрыгажэйшая.
11 Пачуй, Дачка, і бач, і дахілі вуха Свае,
І забудзь людзей Сваіх і хату бацькоў Сваіх.
12 Бо пажаданая Царом прыгажосць Твая,
Бо Ён спадар Твой і пакланіся Яму.
13 І дачка Цірава з дарункамі,
І мноства народаў паклоняцца твару Твайму.
14 Уся слава дачцы Цара складзена ў сховішчы,
Упрыгожанная, апранутая ў золатую вопратку.
15 Прыйдуць да Цара дзевы ўслед Яе,
Сяброўкі Яе прыйдуць да Цябе за Ёю.
16 Прыйдуць яны ў вясялосці і радасці,
Увойдуць яны ў харомы Царскія.
17 Замест бацькоў Тваіх будуць сыны Твае,
Паставіш іх панамі па ўсёй зямлі.
18 Успамяну імя Твае на ўсякім роду і роду.
І ўславяць Цябе людзі ў векі і векі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалцір, Псальм 44. Пераклад Міхаіла Астапчыка.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Псалцір, Псальм 44 в переводах:
Псалцір, Псальм 44, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.