1 Кіроўцу хору. Псалом Давіда.
2 Шчаслівы, хто разумее бедных і ўбогіх,
У дзень ліхі ўзгадае яго Бог.
3 Бог да захавае яго і да ўлагодзіць яго на зямлі,
І да не аддасць у рукі ворагаў яго.
4 Бог дапаможа на ляжаку у хваробе яго,
Перамяніць ложак хваробы яго.
5 Казаў я: «Будзі міласэрны мне, Божа,
Ратуй душу маю, бо саграшыў перад Табой».
6 Ворагі казалі ў злосці пра мяне:
«Калі ж нарэшце памрэ і загіне імя ягонае?»
7 Калі падыходзіў да мяне, то крывадушнічаў і грэх задумляў,
Адыходзіў і дамаўляўся пра мяне.
8 Шапталіся разам пра мяне ўсе ворагі мае,
Задумлялі мне ліхадзейства:
9 Словы бяззаконня казалі на мяне,
«Няўжо не паднімецца, хто спіць?»
10 Нават сябра мой, на якога спадзяваўся я,
Які еў хлеб мой, і той падняў на мяне пяту.
11 Ты жа, Божа, будзі міласэрны да мяне
Ўзнімі мяне, і я за ўсё аддам ім.
12 З таго зразумею я, што Ты міласэрны да мяне,
Калі ворагі не парадуюцца пра мяне.
13 Мяне дачыніў за нязлоснасць маю
І захаваў перад Сабой навекі.
14 Дабраславены Бог, Бог Ізраілеў
Ад веку і да веку. Так, так.