Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 56 Псалцір, 56 глава

1 Кіроўцу хору. Пісанне Давіда, калі ён уцёк ад Саула ў пячэру.
2 Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне, бо на Цябе спадзяецца душа мая,
Схаваюся ў цені крылаў Тваіх, пакуль бяззаконне не міне.
3 Усклічу да Бога Вышняга,
Да Бога дабрадзеючага мне.
4 Паслаў з Неба ратаванне мне, зняславіў зняславячых мяне.
Пасаў Бог міласэрнасць Сваю і праўду Сваю,
5 І вызваліў мяне з асяродзя драпежнікаў, сярод якіх я правёў ночы ў страсе —
Сыноў чалавечых, чыі зубы — зброя і стрэлы, язык — востры меч.
6 Узнясіся да неба, Божа!
Няхай па ўсёй зямлі будзе слава Твая.
7 Сеці прыгатавалі нагам маім і шукалі душы маёй,
Выкапалі яму перада мной, і самі ўваліліся ў яе.
8 Гатова сэрца мае, Божа,
Гатова сэрца мае спяваць славу Табе.
9 Паўстані, слава мая, паўстаніце, псалцір і гуслі!
Паднімуся зранку і заспяваю Табе, і ўслаўлю Цябе сярод людзей, Божа.
10 Бо ўзышла вышэй неба міласэрнасць Твая, і вышэй хмараў — праўда Твая.
Узнясіся да неба, Божа, няхай па ўсёй зямлі будзе слава Твая.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 56 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.