Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 57 Псалцір, 57 глава

1 Кіроўцу хору. Захавай. Пісанне Давіда.
2 Калі сапраўды праўду кажаце,
То правядна судзіце, сыны чалавечыя.
3 Бо ў сэрцы бяззаконне робіце,
І на зямлі няпраўду плятуць рукі вашы.
4 Адышлі бязбожныя ад Бога ад самага нараджэння,
Ад улоння мацярынага заблыталіся, няпраўду казалі.
5 Лютасць іх, як у змея, глухія як аспід
І не чуюць закліначага, самага вартага ў заклёнах.
6 Бог пакрыша зубы іх у вуснах іх,
Быццам сківіцы ільвыя.
7 Адпрэчацца, як вада пралітая,
Наляжа на лук Свой, пакуль не саслабеюць.
8 Як воск згарэлы знікнуць, Полымя падзе на іх і не ўбачаць сонца —
9 Перш чым цярне іх узрасце,
Жывымі ў гневе паглыне іх.
10 А правядны помстай суцешыцца,
Руцэ свае ўмые ў крыві грэшнага.
11 І вымавіць чалавек: «ёсць плён для правяднага,
Бо Бог ёсць Суддзя на зямлі».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 57 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.