Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 36 Псалцір, 36 глава

1 Псалом Давіда.

Не спаборнічай з хлуслівым,
І не зайздросці робячым бяззаконне.
2 Бо яны, як трава, хутка пажухнуць,
І як зяляніна хутка пасохнуць.
3 Спадзявайся на Бога і рабі дабро,
Засялі зямлю і багацце яе пажнеш.
4 Суцешся Богам,
І Ён падасць па прашэннях сэрца твайго.
5 Адчыні Богу шлях свой
І Ён сатворыць, калі спадзяешся на Яго.
6 І запаліць, як святло, праўду тваю,
І лёс твой — як сонца апоўдзень.
7 Павінуйся Богу і спадзявайся на Яго,
Не зайздросць шчаснаму на шляху сваім чалавеку, які бяззаконне творыць.
8 Спыні гнеў і пакінь лютасць,
І падступнасці не пераймай.
9 Бо пагінуць усе падманлівыя,
А хто разам з Богам, той заселіць зямлю.
10 Вось-вось і не будзе бязбожнага,
І захочаш знайсці месца яго і не знойдзеш.
11 А незласлівыя зямлю заселяць
І мірам вялікім суцешацца.
12 Назірае грэшны правяднага
І паскрыгоча зубамі на яго.
13 Бог жа пасмяецца з грэшнага,
Бо бачыць апошні дзень ягоны.
14 Павынімалі мячы грэшныя, нацягнулі лукі свае,
Каб трапіць у беднага і сірага, трапіць у правыя сэрцам.
15 Меч да пройдзе сэрца іх,
І лукі іх пераломяцца.
16 Лепей малы здабытак правяднага,
Чым багацце грэшнага вялікае.
17 Бо моц грэшных пакрышыцца,
А правядных умацуе Бог.
18 Бачыць Бог шлях беззаганных,
І набытак ім навекі будзе.
19 Не пасаромяцца ў гадзіну ліхую,
У галодныя дні наядуцца, а грэшныя згінуць.
20 Ворагі Божыя ўзносяцца і славяцца,
Але знікнуць нібы дым знікаючы.
21 Бярэ грэшны і не аддае нічога,
Правядны жа шчодры і раздае.
22 Бо дабраславячыя Бога заселяць зямлю,
А праклінаючыя Яго знікнуць.
23 Бог крокі чалавечыя правіць,
І Ён спрыяе шляху праведнага.
24 Калі падзе, то не паб’ецца,
Бо Бог падтрымае за руку яго.
25 Быў малады і вось састарэў, але не бачыў правяднага пакінутым,
Ні дзяцей яго, што хлеба просяць.
26 Увесь дзень міласэрны і шчодры правядны,
І род яго дабраславены будзе.
27 Ухіляйся ад ліха і дабро рабі,
І векі вечныя жыць будзеш.
28 Бо Бог любіць правасуддзе і пабожных Сваіх не пакіне, у век захаваюцца,
Бяззаконныя ж адрынуцца і род іхні загіне.
29 Правядныя ж землю заселяць,
І паселяцца на ёй на векі.
30 Вусны правяднага навучаюцца прамудрасці,
І язык ягоны кажа праўду.
31 Закон Божы ў сэрцы яго,
І не спатыкнецца нага ягоная.
32 Наглядае грэшны правяднага
І шукае як забіць яго.
33 Але ў рукі яго не дасць Бог правяднага,
І, калі будзе суд над ім, апраўдае яго.
34 Трымайся Бога і захавай шляхі Яго,
І ўзнясе цябе, каб засяліць зямлю, і ўбачыш, як загінуць бязбожныя.
35 Бачыў бязбожнага, што ўзнёсся вельмі
І ўзвысіўся як кедры ліванскія.
36 Пабліз падышоў — і няма яго,
Шукаў і не знайшоў месца яго.
37 Назірай незласлівых і правядных,
Бо сусвет — спадчына іх.
38 Бяззаконыя пагінуць разам усе,
Не застанецца і рэшткаў бязбожнікаў.
39 Ратаванне правядных ад Бога,
І Абаронца іх ёсць у гадзіну ліхую.
40 Да паможа ім Бог, і ратуе іх, і збавіць іх ад бязбожнікаў,
І ратуе іх, бо на Яго спадзяваліся.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 36 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.