Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 108 Псалцір, 108 глава

1 Кіроўцу хору. Псалом Давіда.

Божа, адгукніся на хвалу Маю,
2 Бо вусны грэшнага, вусны хлуслівага раззявіліся на Мяне,
Паклёп узвёў на Мяне языком хлуслівым,
3 Словамі нянавісці абышоў Мяне,
Без віны ўзняўся на Мяне.
4 Замест любві маёй хлусіць на Мяне,
А я маліўся,
5 Аддаў Мне за дабро ліхам,
І нянавісцю за любоў Маю.
6 Бязбожнага пастаў над ім,
І сатана няхай стане па праую руку яго.
7 Калі пачне судзіцца, няхай асудзіцца,
І малітва ягоная няхай за грэх залічыцца.
8 Няхай зменшацца дні ягоныя,
І годнасць ягоная хай да другога пяройдзе.
9 Няхай зробяцца дзеці яго жабракамі,
І жонка яго — удавіцай.
10 Няхай жабруюць дзеці ягоныя і клёнчаць,
Да выгнанцамі зробяцца з хатаў сваіх.
11 Няхай забярэ ліхвяр усё, што мае ён,
І хай забяруць іншыя напрацаванае ім.
12 Няхай ніхто не заступіцца за яго,
Няхай ніхто не падасць сіротам ягоным.
13 Няхай загінуць дзеці ягоныя,
І да забудзецца імя ягонае сярод родаў.
14 Няхай узгадаецца бяззаконне бацькі яго перад Богам,
І грэх маці ягонай няхай не ачысціцца.
15 Няхай назаўсёды будуць яны перад Богам,
І да знікне памяць пра іх на зямлі.
16 За тое, што пазабыў міласэрнасць і пагнаў чалавека беднага і сірага,
І шкадуючана сэрцам захацеў забіць.
17 І палюбіў праклёны, і яны звернуцца на яго,
І не пажадаў добрага слова, і іх не знойдзецца для яго.
18 І апрануўся ў праклён, як у вопратку,
Што увайшоў, як вада, у нутрыну яго — да самых касцей, як алей.
19 Да зробіцца гэта рызай для яго
І поясам, якім апаясаны.
20 Такая доля ад Бога для ўсіх, хто хлусіць на Мяне
І кажа няпраўду на душу Маю.
21 Ты ж Божа мой, Божа зрабі Мне дзеля імя Твайго,
Дзеля вялікай міласэрнасці Тваёй.
22 Ратуй Мяне, бо бедны і ўбогі я,
І сэрца мае трапеча ва Мне.
23 Як цень, калі праходзіць яна, так я знікаю,
Гоняць Мяне як саранчу.
24 Ногі Мае знемаглі ад пасту,
І цела мае без алею знямогла.
25 Пасмешышчам зрабіўся для іх,
Глядзяць на Мяне, галовамі ківаюць.
26 Дапамажы Мне, Божа Мой,
Ратуй мяне па дабрыні Тваёй,
27 Да зразумеюць, што рука гэта Твая,
І што гэта справа Твая.
28 Яны праклянуць, а Ты дабраславіш,
Паўстаючыя на Мяне няхай пасаромяцца, а раб Твой узрадуецца.
29 Да апрануцца ў сорам усе хлусячыя на Мяне,
Апрануцца, як вопраткаю, у сорам свой.
30 Праслаўлю Бога вельмі вуснамі сваімі,
Пасярод шматнародзя ўсхвалю Яго,
31 Бо Ён не адышоў ад беднага,
І збавіць ад ганіцеляў душу яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 108 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.